19 жніўня адляцела ў вечны вырай беларуская душа Алесі Фурс (Умпіровіч). Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў. Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982.
Фатаграфію, на якой хлопчык, як дзьве кроплі вады падобны на сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытач.
У Беларусі павінна быць больш дыфэрэнцаваных тарыфаў на электраэнэргію. Такое меркаваньне выказаў сёньня старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч, перадае БЕЛТА.
Беларускі футбольны спэцыяліст Алег Дулуб, які трэніраваў менскіх «Крумкачоў», а апошнім часам працаваў з львоўскімі «Карпатамі», у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Прессбол» параўнаў стаўленьне да футболу ў Беларусі і ва Ўкраіне.
У Магілёве забаронена купацца на Дняпры і на Грабянёўскім возеры. Якасьць тутэйшай вады не адпавядае санітарным нормам. Нягледзячы на забарону, нямала людзей акунаюцца, рызыкуючы нашкодзіць свайму здароўю. Разам з дарослымі купаюцца і дзеці.
Сьледзтва зьмякчыла абвінавачаньне актывістцы Femen Анжаліне Дыяш, якая зладзіла акцыю «Жыве Беларусь!» 21 ліпеня ў Кіеве падчас супольнай заявы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны.
Драматург Андрэй Курэйчык сьцьвярджае, што спрычыніўся да кадравых ратацый на пасадзе начальніка аддзелу па кінэматаграфіі Міністэрства культуры Беларусі.
У Магілёве на 72 гадзіны затрымалі сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча. Яго вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу.
10 крокаў па выкараненьні пэдафобіі ў беларускай школе
Анатоль Еўмянькоў, які больш за дзесяць гадоў узначальваў дом-музэй Адама Міцкевіча ў Завосьсі пад Баранавічамі, больш не жадае змаганьня. Са спадаром Анатолем не працягнулі працоўны кантракт, і ад 1 верасьня сядзібу ўзначаліць нехта іншы.
Ад 18 жніўня Нацыянальны банк Беларусі аднавіў ліцэнзійныя паўнамоцтвы камэрцыйнага «БСБ Банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацый зь фізычнымі асобамі
Сьледчыя Цэнтральнага раёну Менску завяршылі расьсьледаваньне справы хулігана, які агаліў усё ніжэй за пояс у час рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.
Агульная колькасьць загінулых ад тэрактаў у Каталёніі дасягнула 14 чалавек.
Цягам апошніх двух з паловай гадоў у краінах Эўразьвязу адбыліся каля двух дзясяткаў маштабных тэрактаў, многія зь якіх — з выкарыстаньнем аўтамабіляў. Свабода нагадвае самыя трагічныя здарэньні.
«Я сам вадзіў каня, абганяючы бульбу. Поле было падзеленае на тры часткі. Было 12 гадзінаў дня, сьпякота неймаверная, авадні, мухі…»
Рэпартаж Свабоды з забруджаных радыяцыяй лясоў Брагінскага раёну, дзе людзі зьбіраюць, ядуць самі і здаюць нарыхтоўшчыкам грыбы, не правяраючы іх на наяўнасьць цэзію і стронцыю.
Сьледчыя лічаць, што ўдзельнікі групоўкі плянавалі падарваць газавыя балёны.
Беларуска Вольга Порах жыве ў Барсэлёне 11 гадоў і працуе ў офісе, вокны якога выходзяць на месца тэракту на пачатку праспэкту Ля Рамбла. Пра першыя моманты пасьля трагедыі, а таксама пра тое, як выглядае горад раніцай, яна расказала Свабодзе.
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандар Церахаў заявіў БелТА, што ў Беларусі ўжо ад 1 студзеня 2018 году насельніцтва будзе цалкам кампэнсаваць выдаткі на ўсе камунальныя паслугі, акрамя ацяпленьня.
Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апублікавала ў Фэйсбуку заяву пра сямейныя праблемы, якія могуць перашкодзіць ёй выступіць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open).
Верасьнёўскія манэўры «Захад-2017» могуць мець непрадказальныя наступствы, калі Расея задзейнічае стратэгічныя бамбавікі, якія могуць несьці ядзерную зброю. Пра гэта папярэджвае менскі палітоляг, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол
Кошт трох помнікаў склаў 1500 даляраў.
Раіса Карніенка штодня выбіраецца ў лес па грыбы. Кажа, што паблізу вёскі Грушавае грыбоў няшмат. Таму дзічынымі сьцежкамі ходзіць у забруджаныя радыяцыяй зоны, там грыбоў болей. За грошы зь лісічак Раіса купляе ежу і вопратку, а таксама дапамагае дзецям. На радыяцыю грыбы яна не правярае.
Жыхары Бараўлянаў аднавілі намётавае мястэчка, якое 15 жніўня паўстала супраць высечкі лесу ў пасёлку і было ліквідаванае міліцыяй 16 жніўня.
Закон не дазваляе разьбіць шыбу ў аўтамабілі, калі сытуацыя не пагражае жыцьцю і здароўю чалавека, заявілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацый.
У Абалонскім раённым судзе Кіеву працягваецца завочны працэс над Віктарам Януковічам. Былому прэзыдэнту Ўкраіны інкрымінуюць дзяржаўную здраду. Абвінавачаньне мае намер патрабаваць пажыцьцёвага зняволеньня.
Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый гораду Слоніму пачалі збор подпісаў пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Ігара Комліка і спыненьня крымінальнага перасьледу Генадзя Фядыніча.
Помнікі з гранітнай крошкі з часам папсаваліся, і грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка прапанаваў грамадой сабраць грошы на новыя, з больш трывалага матэрыялу. Сёньня новыя помнікі маюць паставіць на магілах бацькоў Быкава і ягонай сястры Валянціны.
Сваякі 25-гадовага чачэнскага сьпевака Зелімхана Бакаева заяўляюць пра яго зьнікненьне падчас знаходжаньня ў сталіцы Чачні Грозным.
Твіт, напісаны 44-м прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам пасьля беспарадкаў у Шарлотсвілі, стаў самым папулярным у гісторыі гэтага сэрвісу, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Грамадзкага актывіста з Кобрыні Алеся Меха судзілі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, аднак у судзе ягоная віна даказаная не была і яго не пакаралі.
Пасьля 15 гадоў перасьледаў і катаваньняў жыхар Чачні спрабаваў выехаць у Польшчу і атрымаць статус уцекача. 13 красавіка 2017 году яго затрымалі беларускія памежнікі ў Берасьці. Цяпер яму пагражае прымусовая высылка ў Расею.
15 жніўня суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў двух маладых жыхароў Лельчыцаў на 60 базавых велічыняў (кожнага на 1380 рублёў) на падставе ўказу № 49 «Аб забесьпячэньні парадку пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый» і пастанавіў канфіскаваць у іх па 100 тысяч расейскіх рублёў у даход дзяржавы — за тое, што атрымалі заробак расейскімі банкнотамі.
У судзе Фрунзенскага раёну абвешчаны прысуд кіраўнікам футбольнага клюбу СКВІЧ — Віктару і Паўлу Паўлавым. Іх абвінавачваюць у буйным крадзяжы і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
У перадачы «Толькі жанчыны» гаворым пра перавагі і праблемы шматдзетных семʼяў, а таксама стэрэатыпы пра іх.
Уладальнік сталічнага таксі «Алмаз» Віктар Пузікаў, якога затрымалі ў чэрвені па падазрэньні ў нясплаце падаткаў і ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага, пагасіў частку сумы — прыкладна адну траціну, паведаміла крыніца, знаёмая з ходам расьсьледаваньня.
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
Прэсавы сакратар упраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі пракамэнтаваў скаргі псыхоляга Казлова на тое, што яго катавалі ў Кастрычніцкім РУУС Менску.
Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высяканьня лесу, будаўніцтва сьцёкавага калектару і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі насельнікі пасёлкаў Лескаўка, Лясны і Досьледны.
Расейскі касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі сустрэўся 16 жніўня з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі аднаклясьнікамі, якіх ня бачыла пасьля школьнага выпускнога ў 1965 годзе. 13 жніўня яна наведала школу ў гарадзкім пасёлку Капаткевічы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці
Адказ на гэтае пытаньне прагучаў 16 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі супрацоўнікаў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Гомельская ДАІ паведаміла БелаПАН, што супраць 52-гадовага грамадзяніна Нямеччыны распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні супрацоўніка міліцыі.
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконьня ў пракуратуры і судах» праводзяць пікет за адстаўку старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы.
Тут здабываюць 30–40% сусьветнага бурштыну на агульную суму ў 300–500 мільёнаў даляраў на год, і практычна ўся здабыча ідзе нелегальна.
Жыхары Бараўлянаў, што пад Менскам, пратэстуюць супраць высяканьня лесу і пабудовы шырокай шашы побач з дамамі ўжо больш за год. Цяпер жыхары паставілі ў лесе намётавае мястэчка пратэсту «як папярэджаньне чыноўнікам».
Кобрынскага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха сёньня будуць судзіць за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Разгляд справы пачнецца а 15.30 у раённым судзе ў Кобрыні.
Жыцьцё наркамана параўноўваюць зь бегам над прорвай. На кожным кроку можна сарвацца — або ў турму, або ў сьмерць. Ці палохае такая пэрспэктыва саміх наркаманаў? Наколькі стрымлівае іх антынаркатычны дэкрэт? Сваімі думкамі дзеляцца маці падсьледнага ды асуджаны паводле артыкула 328.
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» («Плятформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках.
Загрузіць яшчэ