Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла жанчына, параненая падчас тэракту ў Камбрыльсе


На месцы тэракту ў Камбрыльсе
На месцы тэракту ў Камбрыльсе

Агульная колькасьць загінулых ад тэрактаў у Каталёніі дасягнула 14 чалавек.

У шпіталі Тарагоны памерла адна з пацярпелых у выніку наезду на мінакоў у Камбрыльсе ў ноч на 18 жніўня. Раней экстраныя службы Каталёніі паведамлялі, што жанчына, чыё імя не называецца, знаходзілася ў крытычным стане, перадае Meduza.

Агульная колькасьць загінулых у выніку тэрактаў у Каталёніі дасягнула 14 чалавек. Акрамя гэтага, было забіта пяць тэрарыстаў.

У тарагонской бальніцы застаюцца пяць пацярпелых у выніку тэракту ў Камбрыльсе.

17 жніўня фургон урэзаўся ў мінакоў на турыстычнай вуліцы Рамбла ў Барселоне. Загінулі 13 чалавек, больш за сто атрымалі траўмы. Затым, у ноч на 18 жніўня, пяцёра тэрарыстаў былі забітыя ў Камбрыльсе, калі яны таксама наехалі на мінакоў.

Паліцыя лічыць абодва напады дзеяньнямі адной тэрарыстычнай групы, у якую ўваходзяць 12 чалавек. Зь іх пяцёра былі забітыя, трое затрыманыя. Чацьвёра, уключаючы кіроўцу фургона ў Барсэлёне, знаходзяцца ў вышуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG