Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчуку, які зьняў штаны перад бранятэхнікай на рэпэтыцыі параду, пагражае да 6 год турмы


У Менску мужчына агаліўся перад ваеннай тэхнікай
У Менску мужчына агаліўся перад ваеннай тэхнікай

Сьледчыя Цэнтральнага раёну Менску завяршылі расьсьледаваньне справы хулігана, які агаліў усё ніжэй за пояс у час рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.

33-гадовы мянчук, паводле сьледчых, у стане алькагольнага ап’яненьня выйшаў на сярэдзіну дарогі перад калёнай тэхнікі і агаліў палавыя органы. На патрабаваньні супрацоўніка міліцыі спыніць гэтыя дзеяньні і сысьці з дарогі, як сьцьвярджаюць сьледчыя, мужчына адказаў нецэнзурна і спрабаваў нанесьці міліцыянту некалькі ўдараў. Пазьней з дапамогай мінакоў мужчыну затрымалі.

Мужчына прызнаў віну, цяпер ён пад вартай. Яго абвінавачваюць у хуліганстве (ч.1 арт. 339 КК РБ) і пагрозе гвалтам міліцыянту (арт. 364 КК РБ). Яму пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 год або да 6 год пазбаўленьня волі. Справу перадалі ў суд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG