Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінаваўцы хочуць пажыцьцёвага зьняволеньня для Віктара Януковіча


Скульптура Віктара Януковіча, выкананая кіеўскімі студэнтамі ў 2012 годзе

У Абалонскім раённым судзе Кіеву працягваецца завочны працэс над Віктарам Януковічам. Былому прэзыдэнту Ўкраіны інкрымінуюць дзяржаўную здраду. Абвінавачаньне мае намер патрабаваць пажыцьцёвага зняволеньня.

Суд над экс-прэзыдэнтам пачаўся ў сярэдзіне траўня і цяпер разглядае доказы пададзеныя абвінавачаньнем. Справа аб дзяржаўнай здрадзе Віктара Януковіча налічвае больш за дваццаць тамоў. У пачатку ліпеня былы прэзыдэнт у эфіры расейскага тэлебачаньня заявіў, што адклікае сваіх адвакатаў і выходзіць з працэсу, назваўшы суд над ім у Кіеве «прафанацыяй», а яго вынік — «прадвызначаным». Пасьля гэтага працэс над Януковічам працягнуўся з удзелам прызначанага дзяржавай адваката.

Экс-прэздыэнт Віктар Януковіч праз сваіх адвакатаў адмовіўся ад удзелу ў судовым працэсе
Экс-прэздыэнт Віктар Януковіч праз сваіх адвакатаў адмовіўся ад удзелу ў судовым працэсе

Самаадвод адваката

Сёньня стала вядома, што прызначаны дзяржавай адвакат Януковіча, Віталь Мяшочак, адмовіўся абараняць яго. Пра гэтя Мяшочак заявіў у судзе. Адвакат падкрэсьліў, што справа Януковіча аказалася для яго занадта складанай. Паводле закону, некалькі дзяржаўных адвакатаў адначасова прызначыць нельга. Таму Мяшочак заявіў, што ён у адзіночку ня можа забясьпечыць якасную абарону Януковіча. Адвакат падкрэсьліў, што ня мае памочнікаў. Суд прыняў самаадвод дзяржаўнага абаронцы. Пракуроры выступілі супраць самаадводу. Яны назвалі гэта спробай сарваць працэс.​

Доказы віны: ліст Януковіча

Сярод ключавых доказаў віны Януковіча — фотакопія яго ліста-звароту, накіраванага ім у сакавіку 2014 ў Савет фэдэрацыі Расеі і ў прэзыдэнцкую адміністрацыю Ўладзіміра Пуціна з заклікам увесьці рэгулярныя расейскія войскі на тэрыторыю Ўкраіны. Дакумэнт датаваны 1 сакавіка 2014 году, калі Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб самаўхіленьні Януковіча ад выкананьня абавязкаў прэзыдэнта краіны і прызначыла датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы. Сам Януковіч назваў тады гэтае рашэньне незаконным.

15 жніўня ў Абалонскім судзе ў якасьці сьведка выступіў экс-прадстаўнік Украіны ў ААН Юры Сяргееў. Паводле яго, на пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку 3 сакавіка 2014 прадстаўнік Расеі Віталь Чуркін дэманстраваў ліст, падпісаны Януковічам, і яму расейскі бок надаў статус афіцыйнага дакумэнту. Украінскі дыплямат заявіў, што Расея «выкарыстала зварот Януковіча для легітымізацыі інтэрвэнцыі на Крымскі паўвостраў».

Юры Сяргееў
Юры Сяргееў


...і ня толькі

Вайсковы пракурор Руслан Краўчанка, які прадстаўляе абвінавачаньне ў працэсе над Януковічам, сказаў Свабодзе, што зварот Януковіча да Пуціна — толькі адзін з дакумэнтаў, якія фігуруюць у доказнай базе гэтай справы:

«У справе ёсьць і шэраг іншых важных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць віну Віктара Януковіча, ёсьць таксама і экспэртызы, і паказаньні сьведкаў».

Адвакаты Віктара Януковіча, якія выйшлі з працэсу, назвалі завочнае судаводзтва ў дачыненьні да іх падабароннага незаконным і зьвярнуліся з гэтай нагоды ў Эўрапейскі суд у правах чалавека.

Цалкам матэрыял чытаць тут.

XS
SM
MD
LG