Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы просяць Генпракуратуру ўмяшацца ў сытуацыю Міхаіла Жамчужнага


Міхаіл Жамчужны, 2013 год. Архіўнае фота
Міхаіл Жамчужны, 2013 год. Архіўнае фота

Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» («Плятформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках.

Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» («Плятформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 15 жніўня ў Мінску дырэктар «Плятформы» Андрэй Бандарэнка.

«У адносінах да Жамчужнага цяпер ужываецца жорсткае і бесчалавечнае абыходжаньне,

— заявіў дырэктар „Плятформы“. — Ён ужо двойчы пабываў у штрафным ізалятары. Фармальна — за тое, што адмовіўся выканаць законнае патрабаваньне супрацоўнікаў адміністрацыі, а насамрэч — за тое, што адмовіўся пайсьці ў атрад № 13, дзе ўтрымліваюцца асуджаныя з так званым нізкім або нявызначаным статусам... Міхаіл супраціўляўся і ў выніку быў пакараны штрафным ізалятарам».

«Наданьне асуджанаму нефармальных статусаў зьяўляецца элемэнтам ціску, які ажыцьцяўляецца, у першую чаргу, празь зьняволеных, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.

Чыніцца пэўная правакацыя, і ў далейшым асуджанаму даводзіцца або прасіць ужыць да яго меры бясьпекі, альбо існаваць у досыць ганебных умовах, выконваць самыя зьневажальныя і абразьлівыя працы, адчуваць абмежаваньні сярод іншых асуджаных», — сказаў Бандарэнка.

Дырэктар «Плятформы» ня выключыў, што ў дачыненьні да Жамчужнага можа быць распачатая крымінальная справа па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў адміністрацыі).

Бандарэнка паведаміў, што «Плятформа» разам з калегамі мае намер праінфармаваць пра сытуацыю з Жамчужным і праблемы беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы ў цэлым прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International і спэцыяльнага дакладчыка ААН па сытуацыі ў Беларусі Міклаша Харасьці.

Міхаіл Жамчужны — былы дацэнт Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак, вынаходнік. Першым у Беларусі зарэгістраваў самаробны аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве.

У ліпені 2015 году Віцебскі абласны суд прызнаў Жамчужнага вінаватым у падбухторваньні да наўмыснага разгалошваньня зьвестак, якія складаюць службовую таямніцу, незаконным набыцьці і збыце спэцыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрыманьня інфармацыі, і дачы хабару. Праваабаронцу прысудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду, разгледзеўшы ў кастрычніку таго ж года касацыйную скаргу на прысуд, прызначыла яму больш строгае пакараньне — шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Жамчужнага палітвязьнем.

Жамчужны ўтрымліваўся ў калёніі ў Навасадах (Барысаўскі раён Мінскай вобласьці), затым у калёніі № 11 у Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць). 10 ліпеня ён пераведзены ў Горкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG