Сёньня, у 215-ю гадавіну з дня народзінаў Ігната Дамейкі ў Міністэрстве замежных спраў прэзэнтавалі беларускі пераклад кнігі пра Дамейку, які падрыхтавала ягоная праўнучка Пас Дамейка. На ўрачыстасьць у Беларусь прыехалі тры праўнукі і адзін прапраўнук Ігната Дамейкі з Чылі, ЗША і Аўстраліі.
Чаго вымагаюць ад Беларусі яе саюзьніцкія абавязкі перад Расеяй? Ці далучыцца Беларусь да контрасанкцыяў Расеі адносна ЗША? Чым гарантуюцца заявы Менску аб тым, што расейскія войскі пасьля «Захаду-2017» вернуцца дадому?
Суд у Беларусі амаль заўсёды значыць пакараньне, а не апраўданьне: за першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджаныя 21 326 чалавек, апраўданыя 36 чалавек (0,17%).
Грамадзкі актывіст і ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак пачаў збор подпісаў за тое, каб законам абавязаць рабіць шыльды з назвамі вуліц па-беларуску і па-расейску.
У маёнтку кампазытара, дыплямата, паўстанца Міхала Кляофаса Агінскага ў мястэчку Залесьсі на Смаргоншчыне пачаўся другі этап рэканструкцыі — ляндшафтны.
Рашэньне праводзіць судовае паседжаньне ў адкрытым ці закрытым рэжыме знаходзіцца выключна у кампэтэнцыі суду, які разглядае справу.
Актывісты «Моладзі БНФ» сабралі тысячу подпісаў за распрацоўку законапраекту аб вяртаньні зьніжкі ў 50% на праезд у грамадзкім транспарце для студэнтаў ВНУ і каледжаў.
Анфімаў паабяцаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ, што да канца 2017 году «дакладна ня будзе падвышэньня тарыфаў» на жыльлёва-камунальныя паслугі.
У амэрыканскім штаце Каліфорнія адбылося пахаваньне вакаліста гурту Linkin Park Чэстэра Бэнінгтана. Культавы музыка скончыў жыцьцё самагубствам 20 ліпеня, яму быў 41 год.
Помнік з надмагільнай плітой на магіле жыхара вёскі Якімовічы Васіля Струпаўца маюць паставіць сябры Слонімскай арганізацыі БХД.
Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў адказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ на пытаньне, калі беларусы будуць мець абяцаныя заробкі па 500 даляраў.
Яму было 29 гадоў, шырокай аўдыторыі ён вядомы пад псэўданімам «Рома Англічанін».
Ганалулу стаў першым буйным амэрыканскім горадам, які забараніў пешаходам глядзець у тэлефоны, пісаць паведамленьні і выкарыстоўваць лічбавыя прылады пры пераходзе дарогі.
Віктар Карняенка быў дэпутатам апошняга Вярхоўнага Савету СССР, намесьнікам старшыні гарадзкога савету Гомля, ініцыятарам вылучэньня кандыдатамі ў прэзыдэнты Сямёна Домаша і Аляксандра Мілінкевіча. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, адзін з стваральнікаў руху «За свабоду» і кампаніі «За справядлівыя выбары».
У Барысаўскім судзе судзяць двух грамадзянаў Расеі, якіх вінавацяць у вырабе і продажы ў Беларусі псыхатропных наркотыкаў. «Але расейцы будуць потым прасіцца, каб іх накіравалі адбываць пакараньне ў Расею» лічыць праваабаронца Андрэй Бандарэнка з «Плятформы»
Актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» пачалі зьбіраць подпісы за ўсталяваньне макету ўмацаваньня і Менскага замчышча ды інфармацыйнай шыльды ў раёне менскай станцыі мэтро «Няміга», побач з гістарычным замчышчам.
У Менску распачаўся гучны працэс у справе навагодняй страляніны ў жылым доме на вуліцы Любімава
Некаторыя нацыі паводзяць сабе як падлеткі: крыўдлівыя, нэрвовыя, ня ўпэўненыя ў сабе.
«Ня вылечыў гепатыт цяпер толькі той, каму на сябе і на здароўе блізкіх зусім пляваць», — сьцярджае старшыня грамадзкага абʼяднаньня «Разам супраць гепатыту» Дзьмітры Праскурын, які сам пакутаваў на гепатыт С і два гады таму перамог хваробу.
Супраць Гульнары Карымавай, дачкі былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава (1991–2016), пачалі крымінальную справу.
«Фундамэнтальная пагроза чалавецтву». Завочная спрэчка Ілана Маска і Марка Цукербэрга аб штучным інтэлекце.
Заснавальнік Amazon Джэф Бэзас абагнаў Біла Гейтса і стаў найбагацейшым чалавекам у сьвеце, чыё багацьце ацэньваецца на суму 90,7 млрд даляраў, што на 500 млн даляраў больш, чым у заснавальніка Microsoft.
Жыцьцё Міхэіла Саакашвілі ўзяло новы паварот 26 ліпеня, калі стала вядома, што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.
Як выявілася, бараду згольваць ня трэба, а праблема не зусім у ёй, а ў тым, дзе сканчаецца твар — і няведаньні супрацоўнікамі патрабаваных памераў галавы на фота.
У Маскоўскім судзе Менска судзяць менчука Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч двойчы параніў міліцыянт Руслан Салаўёў.
Суд Маскоўскага раёну Менску ў траўні не задаволіў пазоў студэнта Крысьціяна Шынкевіча да Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка наконт адлічэньня, якое, як ён мяркуе, адбылося з палітычных прычынаў. 27 ліпеня Шынкевіч судзіцца за права працягнуць навучаньне ў Менскім гарадзкім судзе.
Лідэр грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў прапанаваў у Twitter Міністэрству абароны Беларусі стварыць грамадзкую камісію для назіраньня за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017».
У судзе Чыгуначнага раёну Гомля разглядаўся пазоў былых працаўнікоў «Беларуснафты», ліквідатараў ЧАЭС, якія патрабавалі забясьпечыць іх мэдычным страхаваньнем.
У Беларусі за першае паўгодзьдзе 2017 году сума кампэнсацыі стратаў «за ўчыненую злачынную дзейнасьць» склала каля 74 мільёнаў рублёў (больш за 35 мільёнаў даляраў у эквіваленце).
27 ліпеня адзначаецца 111 гадоў з дня нараджэньня Ежы Гедройця — выбітнага польскага публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара легендарнага парыскага часопісу «Kultura». Ён памёр у верасьні 2000-га ў Францыі ва ўзросьце 94 гадоў.
Актывісты БНФ, АГП, БХД, ТБМ, руху «Разам» зьбіраюцца ля магілы Васіля Быкава. Рух «За свабоду» будзе раздаваць нацыянальныя стужкі.
Паводле апытаньня беларускага Міжнароднага агенцтва сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў, 60,6% беларусаў зусім не наведваюць установы грамадзкага харчаваньня
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прымусілі абвінавачанага па справе аб тэракце ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава адмовіцца ад заявы аб катаваньнях у «сакрэтнай турме».
Трамп паведаміў, што яго рашэньне накіраванае на тое, каб пазьбегнуць «велізарных мэдычных выдаткаў і збояў», якія можа выклікаць іх прысутнасьць.
У гэтыя летнія дні ў перадачы «Толькі жанчыны» гаворым пра мастацтва падарожнічаць, адкрываць новыя, а таксама, падавалася б, ужо знаёмыя мясьціны, пра перавагу не турыстычных маршрутаў, а таксама пра стэрэатыпы і звычкі, ад якіх беларусам варта пазбаўляцца ў падарожжах.
Горадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч распарадзіўся зьбіраць сродкі на будаўніцтва новай капліцы ў Клюшчанах Астравецкага раёну, якую пабудуюць на месцы згарэлага касьцёла Сьвятога Яўхіма, дзе некалі служыў паэт Казімер Сваяк.
У дакумэнтах ураду Беларусі выявілі, што прынамсі некаторыя выдаткі на дзяржаўныя праграмы ўзгадняюць з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Гэтая арганізацыя сама ўтрымліваецца зь дзяржаўнага бюджэту.
Грамадзянскія актывісты прапанавалі міні-грант памерам 1000 рублёў на праект мэмарыялізацыі Курапатаў — месца пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Менскам.
Місія дапамогі ўцекачам у Берасьці Human Constanta накіравала ў Эўрапейскі суд правоў чалавека чатыры скаргі на тое, што памежныя службы цягам многіх месяцаў не прапускаюць уцекачоў, якія спрабуюць перасекчы мяжу і папрасіць прыстанішча.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў успамінае Алега Куржалава, які быў ягоным аднакурсьнікам.
26 ліпеня споўнілася роўна паўгода, як КДБ затрымала бізнэсоўца, заснавальніка групы кампаній «Сармат-СТІ» і вядомага блогера Кныровіча.
Уначы з 19 на 20 ліпеня на беларуска-польскай мяжы супрацоўнікі адной з заставаў Горадзенскага раёну затрымалі трох нелегальных мігрантаў зь Індыі і арганізатараў іх перапраўкі.
Паводле Сьледчага камітэту Расеі, студэнт Іркуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Колін Мэдсэн памёр ад пераахалоджаньня. Але паводле экспэртызы, праведзенай у ЗША, ён быў забіты.
38-гадовая настаўніца Тарэса Бітэль так натхнілася лёсам ксяндза Ўладзіслава Чарняўскага, што стварыла ў ягоны гонар музэй. На ўласныя грошы і з дапамогаю добрых людзей.
Вядомы ў Віцебску выкладчык і краязнаўца памёр ад анкалягічнай хваробы на 64-м годзе жыцьця.
«Платформа» (Прыватная інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн») заявіла пра пачатак сваёй дзейнасьці. Якія мэты яна перад сабой ставіць, як будзе працаваць у Беларусі? Кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Пра гэта паведаміў праваабаронца Андрэй Бандарэнка. Ён сказаў, што «Платформа» аднаўляе працу, «нягледзячы на ўсе прадпрынятыя спробы нашай ліквідацыі».
За першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджана 21 326 чалавек, апраўдана 36 чалавек.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які зь лютага знаходзіцца ў Марыюпальскім сьледчым ізалятары Данецкай вобласьці паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш, застанецца пад арыштам да 17 верасьня.
Загрузіць яшчэ