Пераважная большасьць амэрыканцаў лічаць, што Расея зьяўляецца пагрозай для ЗША — пра гэта сьведчаць вынікі нядаўняга сацыялягічнага апытаньня.
Апошняе жаданьне беларуса, з тысячаў тых, што пайшлі ваяваць на фронт ужо пасьля вызваленьня Менску. І не вярнуліся.
12 жыхароў менскай Лошыцы распачалі судовы працэс супраць Менгарвыканкаму.
Адміністрацыя Горацкай калёніі № 9 двойчы спрабавала перавесьці яго ў атрад, які сфармаваны з асуджаных зь «нізкім статусам», Жамчужны адмаўляецца.
30-гадовую жанчыну, якая хацела нараджаць дома, але дзіця ня выжыла, вінавацяць паводле часткі 1 артыкула 144 Крымінальнага кодэксу Беларусі — прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці.
Каардынатар культурніцкіх праектаў Глеб Лабадзенка ініцыюе перанос на радзіму праху выбітнага беларускага пісьменьніка Зьмітрака Бядулі (Самуіл Плаўнік, 1886–1941).
Магілёўская міліцыя ўгледзела прыкметы злачынства ў дзеяньнях уласьнікаў сайтаў, якія сваімі публікацыямі дыскрэдытуюць прадстаўнікоў мясцовай апазыцыі.
Да +35°С прагназуюць у Беларусі на бліжэйшыя дні. Мэтэаролягі абвясьцілі штармавое папярэджаньне і аранжавы ўзровень небясьпекі на чацьвер і пятніцу 10–11 жніўня.
Кабінэт Міністраў Украіны прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю бацькам беларуса Міхала Жызьнеўскага — аднаго зь першых забітых на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас падзей Эўрамайдану ў студзені 2014 году.
Спартовы арбітражны суд у Лазаньі адхіліць ад спаборніцтваў на 4 гады беларускага таэквандыста Армана-Маршала Сілы.
Свабода паглядзела, наколькі часта беларусы шукаюць у Google — пошукавіку, якім карыстаюцца 62% жыхароў краіны — фразы, зьвязаныя з працай у суседніх краінах.
На заключнае паседжаньне суду Гомельскага раёну, што адбылося 9 жніўня ў другой палове дня, журналістка-фрылансэрка Ларыса Шчыракова прыйшла зь вязанкай часныку.
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту перадаў у суд справу 30-гадовай жанчыны зь Віцебску, якая, паводле сьледчых, дапусьціла сьмерць свайго нованароджанага дзіцяці па неасьцярожнасьці.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец накіраваў у пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску заявы аб распаўсюдзе асабістай таямніцы ў фільме «Званок сябру»
Ці маюць беларускія фэміністкі самастойныя, а не запазычаныя ў заходніх фэміністак думкі? Якія яны, постсавецкія беларускія жанчыны, і хто можа прамаўляць ад іх імя? Які літаратурны вобраз найбольш адпавядае сучаснай беларусцы? У якія гульні гуляць — «фэмінісцкія», «патрыярхальныя» ці ніякія? У перадачы «Толькі жанчыны» пра гэта гаворым з блогеркай Настай Захарэвіч, актывісткай Партыі БНФ Кацярынай Шуст і магістаркай сацыяльна-педагагічных навук, паэткай Маргарытай Тарайкевіч і вядучай Ганнай Соўсь.
Адзіны дзяржаўны стандарт школьнай формы можа быць зацьверджаны ў Беларусі да канца 2017 году
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.
Актывісты Моладзі БНФ прапаноўваюць публікаваць у сацыяльных сетках фатаздымкі, вершы, аўдыё і цытаты Ларыcы Геніюш з хэштэгам #Няскораная. Такім чынам прапаноўваецца адзначаць 107 гадавіну яе нараджэньня.
У Калоскай царкве ў Горадні адбылася паніхіда на беларускай мове за спачын душы Ларысы Геніюш. 9 жніўня адзначаюцца 107-я ўгодкі яе дня нараджэньня.
Генсакратар Глябальнага прафсаюзу IndustriALL Вальтэр Санчэс і генсакратар Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі зь нядаўнімі затрыманьнямі і допытамі прафсаюзных лідэраў.
Судзьдзя Дзьмітры Цыкал накіраваў справу Аляксандра Баразенкі на дапрацоўку ў Першамайскае РУУС для выпраўленьня недахопаў і хібаў у пратаколе, які склаў опэрупаўнаважаны Дзьмітры Падрэз.
Гомельскі журналіст-фрылянсэр Кастусь Жукоўскі, якога напярэдадні абпырскалі хімікатамі каля сьвінакомплексу «Добрая хрюшка», правёў мінулую ноч у таксыкалягічным аддзяленьні шпіталю хуткай мэдычнай дапамогі.
Ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў, пачалі мяняць старыя драўляныя крыжы на новыя мэталічныя. Грошы на іх зьбіралі праз краўдфандынгавую пляцоўку «Талака».
9 жніўня адновіцца суд над апэратарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Відэаапэратара абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні аўтарскіх правоў пры выкарыстаньні брэнду «Белсат».
Групоўка «Талібан» выпусьціла 235 закладнікаў, захопленых у аддаленай вёсцы ў правінцыі Аўганістану Сары-Пул падчас рэдкай сумеснай атакі талібаў і баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».
Брытанскі праграміст Маркус Хатчынс, які спыніў распаўсюд віруса-вымагальніка WannaCry, паўстане перад судом у ЗША 14 жніўня. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press.
Госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — магчымая будучая лідэрка БНФ Вольга Дамаскіна. Яна расказвае, як мяркуе ўзьняць імідж БНФ, тлумачыць, чаму яе нельга параўноўваць зь Мядзьведзевым пры Пуціну, і адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці фэміністка яна. З Вольгай Дамаскінай гутарыў Віталь Цыганкоў.
У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 16 фігурантам гучнай справы мытнікаў. Практычна ўсе яны прызнаныя вінаватымі ў даваньні і атрыманьні хабару. Яшчэ ў трох судах сталіцы праходзяць аналягічныя працэсы. На думку экспэртаў, прынамсі палова шараговых мытнікаў сядзе ні за што, бо ўся доказная база трымаецца толькі на словах.
Браты Бакіноўскія зь фірмы «Гранітны сьвет» у Заслаўі бясплатна вырабілі помнікі на магілы бацькоў Васіля Быкава і ягонай сястры Валянціны.
Беларуская каманда аднадумцаў паспрабавала аднавіць шрыфт, якім 500 гадоў таму, рыхтуючы да выданьня Псалтыр, карыстаўся тутэйшы першадрукар Францішак Скарына
Актывіст «Маладога фронту» Сяргей Пальчэўскі зьехаў на Данбас і далучыўся да шэрагаў украінскіх добраахвотнікаў, якія супрацьстаяць узброеным фармаваньням сэпаратыстаў.
Ля сьвінакомплексу побач зь вёскай Зялёныя Лукі Гомельскага раёну на журналістаў-фрылансэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына напаў невядомы ў цывільным з садовым апырсквальнікам за плячыма і абдаў з распыляльніка невядомым аэразолем.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам гучнай справы ашмянскіх мытнікаў.
Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.
Правацэнтрысцкая кааліцыя, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» і рух «За свабоду», у сярэдзіне верасьня падрыхтуюць пазытыўную альтэрнатыву дэкрэту № 3.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прыняла скаргу гомельскага актывіста Ўладзімера Кацоры на 12-дзённы арышт за акцыю пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах» у Гомлі 18 лютага.
Аляксандар Лукашэнка 3 жніўня загадаў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 мільёнаў чалавек. Свабода зьвярнулася да бацькі пяці дзяцей, незалежнага эканаміста Міхаіла Залескага з пытаньнем, што ж рабіць, каб падвысіць колькасьць насельніцтва Беларусі ў цяперашняй эканамічнай сытуацыі.
У Польшчы ў першай палове 2017 году пададзена ў тры разы больш заяваў ад фірмаў пра намер працаўладкаваць грамадзян Беларусі, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Пасьля шэрагу пераносаў Аляксандар Лукашэнка заплянаваў на 8 жніўня разгляд пакету законапраектаў па паляпшэньні ўмоваў прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Свабода працягвае штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары. Мы адсочваем, колькі каштуюць на пачатку кожнага месяца 7 прадуктаў харчаваньня (сьвініна, бульба, яйкі, хлеб, малако, алей і цукар), а таксама аўтамабільнае паліва, праезд у грамадзкім транспарце і квіток у кінатэатар.
Новым кіраўніком латвійскага інфармацыйнага офісу Рады міністраў паўночных краін стаў Стэфан Эрыксан, які доўгі час быў амбасадарам Швэцыі ў Беларусі.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку ў «выкарыстаньні савецкіх незаконных дыктатарскіх мэтадаў» пры пазбаўленьні яго ўкраінскага грамадзянства.
Звычайныя прадукты і звычкі могуць прывесьці да страты касьцявой масы.
6 жніўня ў Магілёве хросным ходам праваслаўныя адзначылі 300-годзьдзе сьвятара, асьветніка Георгія Каніскага.
10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы сьцяг.
Гурт Re1ikt выступіць 12 жніўня зь вялікай сольнай праграмай у рамках праекту «Пешаходка».
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы лічыць, што пасьля скасаваньня ахоўнай зоны Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку тэрыторыю можна эфэктыўна выкарыстоўваць.
Загрузіць яшчэ