Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы швэдзкі пасол у Беларусі Эрыксан ўзначаліў офіс Паўночнай Рады ў Латвіі


Стэфан Эрыксан на Днях Беларусі ў Стакгольме (архіўнае фота Sara Linderoth)
Стэфан Эрыксан на Днях Беларусі ў Стакгольме (архіўнае фота Sara Linderoth)

Новым кіраўніком латвійскага інфармацыйнага офісу Рады міністраў паўночных краін стаў Стэфан Эрыксан, які доўгі час быў амбасадарам Швэцыі ў Беларусі. Як паведамляецца на сайце офісу, Эрыксан заступіў на пасаду яшчэ 1 жніўня.

Стэфан Эрыксан правёў у Беларусі сем год разам з жонкай і дзецьмі. Быў першым кіраўніком дыпляматычнага прадстаўніцтва Швэцыі. Вывучыў беларускую мову, пасябраваў зь пісьменьнікамі, паэтамі і музыкамі і пасьпеў заваяваць любоў грамады. У 2012 годзе беларускія ўлады вырашылі не працягваць Эрыксану дыпляматычную акрэдытацыю.

Стэфан Эрыксан пра беларускую мову (архіўнае відэа):

Стэфан Эрыксан пра тое, як падтрымлівае валоданьне беларускай мовай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:39 0:00


Рада міністраў паўночных краін — арганізацыя для каардынацыі супрацоўніцтва паміж урадамі краін Паўночнай Эўропы. У яе ўваходзяць Данія, Ісьляндыя, Нарвэгія, Фінляндыя і Швэцыя, а таксама аўтаномныя тэрыторыі - Аляндскія астравы (Фінляндыя), Грэнляндыя (Данія) і Фарэрскія астравы (Данія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG