Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 тысячы чалавек ад пачатку году. У Польшчы ўсё ахвотней бяруць працаўнікоў зь Беларусі


Варшава, Польшча. Ілюстрацыйнае фота

У Польшчы ў першай палове 2017 году пададзена ў тры разы больш заяваў ад фірмаў пра намер працаўладкаваць грамадзян Беларусі, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя польскага Міністэрства працы, піша выданьне money.pl.

Паводле зьвестак Міністэрства па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, працадаўцы часьцей за ўсё падаюць заявы пра намер выкарыстоўваць грамадзян Украіны. У першай палове гэтага году было прынята ўжо больш за 900 тысяч такіх рашэньняў.

Разам з тым кампаніі ўсё часьцей зьвяртаюцца з запытам на дазвол працаўладкаваньня грамадзян Беларусі. З пачатку году па чэрвень было пададзена больш за 24 тысячы заяваў. У той жа час, на працягу ўсяго 2016 году на працу ў Польшчы ўладкавалася 23,4 тысяч.

Што да працаўнікоў з Расеі, то іх колькасьць таксама расьце. Ад пачатку году было прынята на працу каля 2700 чалавек (за ўвесь 2016 год — каля 3,9 тысяч чалавек).

XS
SM
MD
LG