Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі будзе аспрэчваць у судзе пазбаўленьне грамадзянства Ўкраіны


Міхэіл Саакашвілі
Міхэіл Саакашвілі

Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі абвінаваціў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку ў «выкарыстаньні савецкіх незаконных дыктатарскіх мэтадаў» пры пазбаўленьні яго ўкраінскага грамадзянства. Пра гэта Саакашвілі заявіў у інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода ў Варшаве Аляксею Дзікавіцкаму.

Былы губэрнатар Адэскай вобласьці Саакашвілі паведаміў, што прыляцеў у Польшчу з ЗША па ўкраінскім пашпарце, і сказаў, што ня ўсе краіны прызнаюць «дыктатарскія замашкі некаторых людзей, якія вырашылі дзейнічаць савецкімі мэтадамі». Паводле Саакашвілі, пазбаўленьне яго грамадзянства было незаконным дзеяньнем з боку прэзыдэнта Украіны Пятра Парашэнкі, паколькі той парушыў Канстытуцыю Украіны і міжнародную Канвэнцыю аб пазьбяганьні выпадкаў без грамадзянства.

Саакашвілі заявіў, што ў яго зараз адзіная мэта: аднавіць свае правы, пайсьці ў суд і дамагчыся судовага рашэньня, «дамагчыся гэтага ўнутры Украіны» і пасьля гэтага ўжо займацца іншымі пытаньнямі. Экс-прэзыдэнт Грузіі выказаў перакананасьць у тым, што сваёй мэты даб’ецца.

4 жніўня Саакашвілі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Польшчы, прысьвечаных гадавіне Варшаўскага паўстаньня 1944 году супраць нацысцкай акупацыі. Гэта стала яго першай паездкай праз дзяржаўныя межы з таго часу, як прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў яго ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG