Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржкантроль перадаў «справу прафсаюзаў» у Сьледчы камітэт


Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.

8 жніўня Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю перадаў справу ў Сьледчы камітэт па горадзе Менску.

Юры Белякоў, юрыст прафсаюзу РЭП
Юры Белякоў, юрыст прафсаюзу РЭП

Юрыст Юры Белякоў рыхтуе скаргу ў пракуратуру, каб вярнулі забраную ў офісах і на кватэрах лідэраў аргтэхніку і дакумэнты:

я цяпер рыхтую скаргу ў пракуратуру, каб нам тэрмінова вярнулі канфіскаваную аргтэхніку і дакумэнты

«Паколькі справа тычыцца толькі 2011 году, абвінавачаньні выстаўленыя толькі за гэты год. І тое, што на мінулым тыдні Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў пасьля ператрусаў у офісе РЭП, а таксама ў кватэрах Фядыніча і Комліка канфіскаваў дакумэнты, аргтэхніку, цьвёрдыя дыскі кампутараў — гэта незаконна, бо ўсе гэтыя рэчы ня маюць ніякага дачыненьня да таго пэрыяду. Таму я цяпер рыхтую скаргу ў пракуратуру, каб нам тэрмінова вярнулі канфіскаваную аргтэхніку і дакумэнты.

Я спрабаваў датэлефанавацца ў Сьледчы камітэт, каб высьветліць, каму канкрэтна перададзеная справа, на якой стадыі расьсьледаваньне, але ніякай інфармацыі мне не паведамілі».

Бухгальтар прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Ігар Комлік па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА № 1.

У пятніцу, 11 жніўня сканчаецца 10-дзённы тэрмін, пасьля якога сьледчыя павінны або выставіць абвінавачваньне падазраваным, або закрыць справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG