Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па 230 рублёў штрафу людзям, якія на канцэрце трымалі бел-чырвона-белы сьцяг


Зьміцер Навуменка

10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля»​ трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.

Суд Заводзкага раёну Менску даў веры сьведчаньням міліцыянтаў, якія абвінавацілі спадара Навуменку, што той падчас піўнога фэсту «Хмяльноў», у межах якога выступала «Крамбамбуля», «размахваў рукамі, нецэнзурна лаяўся і быў у стане алькагольнага ап’яненьня».

Іван Лісавец
Іван Лісавец

З падобным абвінавачаньнем таксама на 10 базавых велічыць асуджаны другі затрыманы -- Іван Лісавец.

Падрабязнасьці справы тут

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG