Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: На фэстывалі «Хмяльноў» прадаюць сувэніры з Пуціным

абноўлена

Сувэніры з Пуціным і савецкай сымболікай на фэстывалі "Хмяльнога-пеннага"
Сувэніры з Пуціным і савецкай сымболікай на фэстывалі "Хмяльнога-пеннага"

На фэстывалі «Хмяльнога пеннага», што праходзіць у Менску 5 жніўня, прадаюць кубкі з выявамі Уладзімера Пуціна і савецкай сымболікі.

Таксама ў сацыяльных сетках зьявілася паведамленьне, што ахоўнікі не прапускаюць на фэст людзей з бел-чырвона-белымі стужкамі.

Карэспандэнты Свабоды ж адзначаюць, што на фэсьце прысутнічаюць людзі зь гербам «Пагоня» на цішотках і бел-чырвона-белымі сьцяжкамі.

Падчас выступу гурту «Крамбамбуля», хэдлайнэраў фэсту, гледачы разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.​

Выступ "Крамбамбулі" на фэстывалі "Хмяльноў" у Менску
Выступ "Крамбамбулі" на фэстывалі "Хмяльноў" у Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG