Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы вызвалілі 235 закладнікаў у Аўганістане


Групоўка «Талібан» выпусьціла 235 закладнікаў, захопленых у аддаленай вёсцы ў правінцыі Аўганістану Сары-Пул падчас рэдкай сумеснай атакі талібаў і баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».

«235 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей, былі вызваленыя пры пасярэдніцтве мясцовых старэйшын і правінцыйных чыноўнікаў», — паведаміў AFP 8 жніўня прадстаўнік губэрнатара правінцыі Забігула Амані. «Яны былі эвакуяаваныя ў горад Сары-Пул, але да гэтага часу не зразумела, колькі яшчэ людзей утрымліваюць», — дадаў прадстаўнік.

Паводле дадзеных крыніц у сілах бясьпекі, каля паўтары тысячы чалавек сталі закладнікамі пасьля таго, як баевікі захапілі вёску на працягу выходных. Як паведамляюць мясцовыя чыноўнікі 5 жніўня пасьля таго, як у двухдзённым баі сумесныя сілы талібаў і «Ісламскай дзяржавы» адолелі супраціў урадавых войскаў, былі забітыя каля 50 мужчын, жанчын і дзяцей у пераважна шыіцкай вёсцы.

XS
SM
MD
LG