Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую скаргу «недармаеда»


Уладзімер Кацора

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прыняла скаргу гомельскага актывіста Ўладзімера Кацоры на 12-дзённы арышт за акцыю пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах» у Гомлі 18 лютага, перадае гомельскае аддзяленьне праваабарончага цэнтру «Вясна».

Кацора паскардзіўся, што пасьля мірнай акцыі яго і іншых актыўных удзельнікаў выклікалі ў міліцыю, дзе абвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства. Арганізатары ж прасілі ва ўладаў дазволу на акцыю за 15 дзён, але атрымалі забарону. Кацора, як і іншыя арыштаваныя, лічыў, што парушаюцца ягоныя правы на выказваньне думкі і мірныя сходы. Актывісты з Гомля за тую акцыю адседзелі за кратамі сумарна больш за 60 дзён. Звыш сотні чалавек асудзілі за іншыя акцыі «недармаедаў».

Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, амаль усе гомельскія актывісты, якія пабывалі за кратамі за акцыі «недармаедаў», скарысталіся правам падаць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG