Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек затрымалі або асудзілі за «Маршы недармаедаў» — сьпіс «Вясны»


«Марш недармаедаў» у Бабруйску 12 сакавіка, ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў сьпіс затрыманых і асуджаных у сувязі з акцыямі пратэсту апошніх дзён. На момант публікацыі ў сьпісе 101 чалавек, сьпіс абяцаюць абнаўляць, калі становяцца дакладна вядомымі новыя факты затрыманьняў і судоў.

Праглядзець сьпіс

Некаторыя ў сьпісе ўжо атрымалі штрафы, некаторыя — адміністрацыйныя арышты, астатнія затрыманыя да судоў або атрымалі позву на суд. У сьпісе людзі зь Менску, Бабруйску, Баранавічаў, Берасьця, Воршы, Гомелю, Горадні, Лунінца, Магілёва ды іншых гарадоў.

«Вясна» 11 сакавіка выступіла з заклікам да ўладаў спыніць перасьлед грамадзян за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказваньне сваёй думкі, пад перасьлед трапілі таксама праваабаронцы «Вясны».

XS
SM
MD
LG