Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спадзяемся, усе бакі ўстрымаюцца ад гвалту», — прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі


Андрэа Віктарын, архіўнае фота

Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі працягвае сачыць за падзеямі ў краіне і, як і раней, спадзяецца на вызваленьне ўсіх затрыманых за «Маршы недармаедаў», паведаміла БелаПАН старшыня прадстаўніцтва Андрэа Віктарын.

«Мы вельмі спадзяемся на тое, што ўсе бакі — я падкрэсліваю, усе бакі — будуць устрымлівацца ад якіх-небудзь гвалтоўных дзеяньняў», — дадала Віктарын.

Яна нагадала, што Эўразьвяз супрацоўнічае зь Беларусьсю ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфэрах, і пры гэтым прытрымліваецца пэўных каштоўнасьцей.

Таксама Віктарын згадала заклік прэс-сакратаркі Эўрапейскай службы замежных сувязяў Маі Качыянчыч неадкладна вызваліць усіх затрыманых у час акцыяў пратэсту апошніх дзён і ейную заяву аб супярэчаньні затрыманьняў абвешчанай Беларусьсю палітыцы дэмакратызацыі. Да пазыцыі Качыянчыч, кажа Віктарын, няма чаго дадаць.

Тым часам у Беларусі другі дзень ідуць суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў». Судзяць прынамсі 13 чалавек у Горадні, прынамсі 3 чалавек у Баранавічах, прынамсі 2 у Берасьці. Свабода сочыць за другім днём судоў. На ўчорашніх судах давалі штрафы і арышты да 15 сутак. За кратамі на «сутках» лідэры АГП, БХД і руху «За свабоду», штрафы за асьвятленьне акцыяў атрымалі журналісты Свабоды і тэлеканалу «Белсат».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG