Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядала беларуская моладзь у 1930-я гады


Моладзевы гурт зь вёскі Мыслабаж. 1934. Здымак знойдзены падчас экспэдыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
Моладзевы гурт зь вёскі Мыслабаж. 1934. Здымак знойдзены падчас экспэдыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

Вёска Мыслабаж — у Ляхавіцкім раёне. У жніўні тут працавала экспэдыцыя Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.

«Гэты фатаздымак зроблены ў 1934 годзе. На ім моладзь вёскі Мыслабаж (Ляхавіцкі раён), — кажа ўдзельнік экспэдыцыі, асьпірант катэдры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ Павал Булаты. — У міжваенны час у гэтай вёсцы быў калектыў мастацкай самадзейнасьці, які выконваў менавіта фальклёрныя рэчы — песьні, танцы, ладзілі вечарыны, тэатральныя пастаноўкі. Створаны ён быў прыкладна ў 1920-я актывістамі Таварыства беларускай школы. Пазьней, ужо ў 1930-я, магчыма, знаходзіўся пад апекаю Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры».

Павал кажа, што, калі меркаваць па фота, гурт быў «нацыянальна сьвядомы». Пра ягоную дзейнасьць вядома мала. Мясцовыя памятаюць толькі, што такі гурток быў. Цікава, што ён дзейнічаў і пасьля далучэньня гэтай тэрыторыі да БССР. Фальклёрны калектыў ёсьць у Мыслабажы і цяпер.

Сам здымак знойдзены ў этнакутку Ляхавіцкай гімназіі. На адваротным баку ёсьць надпіс: «Мыслабаж, 1934».

«На жаль, ідэнтыфікаваць кагосьці не атрымалася», — кажа Павал Булаты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG