Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўку рэфінсаваньня паніжаюць да 11,5% гадавых, Нацбанк кажа пра зьмяншэньне інфляцыі


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны банк Беларусі вырашыў зьнізіць з 13 верасьня стаўку рэфінансаваньня з 12% да 11,5% гадавых.

Стаўкі ў пастаянна даступных і двухбаковых апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці банкаў адпаведна зьнізяцца з 14% да 13%.

Гэта ўжо сёмае зьніжэньне стаўкі ад пачатку году.

У паведамленьні Нацбанку гаворыцца, што фактычная інфляцыя працягвае зьмяншацца:

«У жніўні 2017 году ў гадавым вымярэньні прырост спажывецкіх цэн ацэньваецца на ўзроўні крыху ніжэйшым за 6%, базавая інфляцыя — каля 5% у гадавым вымярэньні».

Ужо працяглы час тэмпы прыросту спажывецкіх цэнаў трымаюцца ў вузкім дыяпазоне (6–6,5%). Паводле Нацбанку, гэта «адлюстроўвае ўстойлівасьць працэсаў запаволеньня інфляцыі і даволі высокую імавернасьць яе захаваньня на гэтым узроўні ў бліжэйшыя месяцы».

Таксама Нацбанк ня бачыць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве «значных рызык для паскарэньня росту цэнаў» з боку манэтарных фактараў, а таксама плацёжнага балянсу і валютнага рынку. Тэмпы росту грашовай прапановы застаюцца ўмеранымі.

Нацбанк чакае, што па выніках 2017 году прырост спажывецкіх цэнаў не перавысіць 7%.

Апошні раз стаўку рэфінсаваньня паніжалі да 12% з 19 ліпеня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG