Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея стала лідэрам па колькасьці рэпатрыянтаў у Ізраіль. Паток зь Беларусі нязьменны


Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзведзеў разглядае кнігу, падораную яму падчас наведваньня Сьцяны Плачу ў Ерусаліме, 10 лістапада 2016
Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзведзеў разглядае кнігу, падораную яму падчас наведваньня Сьцяны Плачу ў Ерусаліме, 10 лістапада 2016

Расея займае першае месца ў тройцы краінаў, зь якіх рэпатрыянты едуць у Ізраіль. Пра гэта паведаміў міністар у пытаньнях аховы навакольнага асяродзьдзя дзяржавы Ізраіль, міністар у справах Ерусаліму і спадчыны Зеэв Элькін.

Паводле яго, у апошнія гады тры краіны — Францыя, Украіна і Расея — вядучыя паводле колькасьці рэпатрыянтаў, яны займаюць першыя тры месцы, мяняючыся паміж сабой. «Але ў апошні год на першым месцы Расея», — сказаў Элькін у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Украіна». Ён удакладніў, што на чацьвёртым месцы Злучаныя Штаты.

У 2016 годзе з Расеі ў Ізраіль прыбыла амаль 7000 рэпатрыянтаў, з Украіны — 5500, з Францыі — 5000, з ЗША — 2900.

Што тычыцца Ўкраіны, сказаў Элькін, пасьля падзеяў лютага — сакавіка 2014 году і пачатку вайны ў Данбасе паток украінскіх рэпатрыянтаў вырас, аднак цяпер ён крыху зьменшыўся.

Колькасьць рэпатрыянтаў зь Беларусі застаецца амаль нязьменнай — 620 у 2016 годзе, 600 — у 2015.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG