Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скульптар Іван Міско прапанаваў зрабіць парк Горкага паркам Якуба Коласа


Магіла Якуба Коласа
Магіла Якуба Коласа

У Менску на чарговыя ўгодкі сьмерці Якуба Коласа ўшанавалі памяць народнага паэта. Клясык беларускай літаратуры памёр 13 жніўня 1956 году, пахаваны на сталічных Вайсковых могілках.

Ля коласаўскай магілы сабраліся чальцы сям’і, калегі-творцы, грамадзкія дзеячы, навукоўцы. Пасьля была экскурсія па месцах, дзе паэт жыў і працаваў.

Як піша партал onliner.by , сярод традыцыйных слоў прагучала і нечаканая ідэя: перайменаваць сталічны парк імя Максіма Горкага ў парк імя Якуба Коласа.

З такой ініцыятывай выступіў скульптар Іван Міско, аўтар вядомага помніка Горкаму ў гэтым самым парку.

Іван Міско нагадаў, што да Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі парку быў дом Якуба Коласа — цяпер там мэмарыяльная шыльда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG