Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч аказала дапамогу інваліду зь Пінску


Пінскі інвалід Мікалай Крычко, які ўдзельнічаў у "Маршы недармаедаў". Пінск, 20 сакавіка 2017 году

Будучы 12 жніўня ў Гомлі на сустрэчы з чытачамі, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч аказала фінансавую дапамогу ня толькі мясцовай жанчыне-інваліду Натальлі Васіленцы, але й пінскаму інваліду Мікалаю Крычко. Пра гэта пісьменьніцу папрасіў праваабаронца Леанід Судаленка.

Увесну Мікалай Крычко выходзіў у Пінску на акцыю пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 на мыліцах, па сутнасьці, на адной назе. Амаль паўтара дзесяцігодзьдзя праз малую пэнсію інвалід ня можа набыць сабе зручны імпартны пратэз, кошт на які падвышаўся ў Беларусі некалькі разоў і дасягнуў цяпер 6 тысяч рублёў.

Судаленка паінфармаваў Сьвятлану Алекссіевіч, што грамадзкасьць сабрала палову неабходнай сумы на пратэз інваліду Крычко, але другой паловы сумы нестае. Пісьменьніца з сваёй Нобэлеўскай прэміі праз праваабаронцу аказала фінансавую дапамогу на набыцьцё пратэзу і пінскаму інваліду.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG