Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ пазмагаецца за бонус € 2,6 мільёна, хоць мог атрымаць 15 мільёнаў


Футбольны клюб «БАТЭ». Ілюстрацыйнае фота

Футбольны клюб БАТЭ з Барысава, нягледзячы на дачаснае завяршэньне для сябе кваліфікацыйнага турніру Лігі чэмпіёнаў, ужо зарабіў 1 мільён эўраў. А мае шанец разбагацець яшчэ на 2,6 мільёна эўраў, — падлічылі журналісты by.tribuna.com.

320 тысяч эўраў барысаўскі клюб атрымаў за ўдзел у другім адборачным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, 420 тысяч — за трэці, 260 тысяч — так званая выплата салідарнасьці чэмпіёну нацыянальнага першынства.

Пасьля нядаўняе паразы ад праскай «Славіі» сёлетняя Ліга чэмпіёнаў для БАТЭ завершылася, але яшчэ застаецца імавернасьць праз стадыю плэй-оф працягнуць выступ у Лізе Эўропы. У такім разе клюб дадаткова атрымае 2,6 мільёнаў эўраў як фіксаваную выплату за выхад у групавы этап.

фанаты БАТЭ
фанаты БАТЭ

Далей таксама прадугледжаныя адчувальныя бонусы — 360 тысяч эўраў за перамогу і 120 тысяч за нічыю.

Калі ж БАТЭ спыніцца на стадыі кваліфікацыі плэй-оф Лігі Эўропы, то атрымае толькі 245 тысяч эўра за ўдзел на гэтай стадыі. Агульны даход каманды ад удзелу ў эўракубках складзе 1 мільён 245 тысяч эўраў.

У кожным разе гэта мізэр у параўнаньні з тым, што магло быць пры іншым раскладзе: каб БАТЭ здолеў выйсьці ў групу Лігі чэмпіёнаў, то меў бы амаль 15 мільёнаў эўраў.

XS
SM
MD
LG