Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эколягі разьлічылі штогадовую мяжу дапушчальнага выкарыстаньня рэсурсаў плянэты. 2 жніўня гэтая мяжа перакрочаная.

Мэтодыка, якую ўжываюць навукоўцы з Global Footprint Network, групы эколягаў у амэрыканскім горадзе Оклэнд, вымярае аднаўляльныя рэсурсы плянэты. Яна дазваляе разьлічыць той дзень у годзе, ад якога Зямля ўжо ня ў стане аднавіць спажытыя чалавекам рэсурсы — і калі людзі пачынаюць руйнаваць сваё асяродзьдзе пражываньня.

У 2017 годзе гэтая «кропка невяртаньня» прыпадае на 2 жніўня. Такім чынам, сёлета людзі спажылі ўсе аднаўляльныя за год рэсурсы Зямлі на 6 дзён раней, чым у 2016-м. Калі ў 1987 годзе «мяжа аднаўляльнасьці» прыпала на 19 сьнежня, то пазьней яна пасьлядоўна рухалася ад канца году да яго сярэдзіны. Так, у 2011 годзе чалавецтва спажыло ўсе аднаўляльныя рэсурсы да 27 верасьня.

2 жніўня шэраг экалягічных арганізацыяў у Нямеччыне мае намер правесьці сумесную акцыю перад Брадэнбурскай брамай у Бэрліне, каб нагадаць, што чалавецтва спажывае больш драўніны, расьлінаў, прадуктаў харчаваньня, рыбы і ўсяго іншага, чым вадаёмы, лясы і палі ў стане стварыць і аднавіць самастойна, паведамляе DW.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG