Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раздача стужак з арнамэнтам перад матчам «Дынама» (Менск) — АЭК (Лярнака)


3 жніўня футбольны клюб «Дынама» (Менск) разам з культурніцкай арганізацыяй «Арт Сядзіба» ладзяць акцыю  #беларускаястужка

Яна пройдзе перад матчам кваліфікацыі Лігі Эўропы паміж «Дынама» і кіпрскай камандай АЭК зь Лярнакі. Гульня адбудзецца на стадыёне «Трактар» а 18-й гадзіне.

«Прыходзь на гульню, атрымай стужку і пазнач сабе беларусам!» — заклікаюць арганізатары.

Акцыю #беларускаястужка пачала ў 2015 годзе культурніцкая арганізацыя «Арт Сядзіба». У першы ж дзень валянтэры раздалі 5 кілямэтраў стужкі.

Стужкі, у тым ліку бел-чырвоная з арнамэнтам «Вужык», якую выкарыстоўвалі ў межах першай акцыі «Пазнач сябе беларусам», цяпер прадаюцца ў яким-хаця галянтарэйным аддзеле крамаў па ўсёй Беларусі, таму кожны самастойна можа далучыцца да акцыі ў сваім горадзе, альбо замовіць праз symbal.by.

Сачыць за разьвіцьцём кампаніі і дадаваць здымкі ды тэматычную інфармацыю можна праз хэштэг #беларускаястужка ўва ўсіх сацыяльных сетках.

XS
SM
MD
LG