Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сутак завочна: апазыцыянэра засудзілі ў яго адсутнасьць


Павал Пракаповіч на Акцыі ў падтрымку Эдуарда Пальчыса. Ілюстрацыйнае фота
Павал Пракаповіч на Акцыі ў падтрымку Эдуарда Пальчыса. Ілюстрацыйнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес пастанову аб пакараньні 10-суткавым адміністрацыйным арыштам каардынатара Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Менскай вобласьці Паўла Пракаповіча. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

І хоць працэс прайшоў яшчэ 1 жніўня, пра яго стала вядома толькі цяпер: сам актывіст у гэты час быў у ад’езьдзе і суд адбыўся ў ягоную адсутнасьць.

Пракаповіч абвінавачаны ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 7 ліпеня ў Менску. У той дзень паўтара дзясятка актывістаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу на акцыю супраць сумесных з Расеяй вучэньняў «Захад-2017», а таксама ў падтрымку беларусаў, якія пацярпелі з палітычных матываў.

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Іван Касьцян вынес пастанову аб пакараньні арыштам на 10 сутак паводле артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Павал Пракаповіч мяркуе, што на суткі яго зараз забіраць ня будуць, гэтаксама як і іншых актывістаў — Леаніда Кулакова і Вольгу Мікалайчык, якім нядаўна суды таксама вынесьлі арышт. На ягоную думку, улады «прыберагуць пакараньне» да таго часу, калі апанэнтаў запатрабуецца тэрмінова ізаляваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG