Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонку Статкевіча аштрафавалі на 920 рублёў за мужаву акцыю


Марына Адамовіч на акцыі пратэсту 1 траўня, ілюстрацыйнае фота
Марына Адамовіч на акцыі пратэсту 1 траўня, ілюстрацыйнае фота

Лідэр «Беларускага народнага кангрэсу» Мікола Статкевіч распавёў на Facebook пра рашэньне суду Ленінскага раёну Менску аштрафаваць ягоную жонку Марыну Адамовіч на 40 базавых велічыняў (920 рублёў) за ўдзел у акцыі 3 ліпеня ў Менску.

Як перадае «Вясна», Адамовіч патрабавала весьці працэс на беларускай мове, але хадайніцтва не задаволілі, а двух людзей, якія заявілі, што не разумеюць расейскай ммовы, вывялі з залі суду.

Статкевіча таксама мусілі судзіць у гэты дзень, але праз тое, што ён не зьявіўся на суд, разгляд справы перанесьлі на 9 жніўня. Статкевіч задаецца пытаньнем, ці «судзілі сем’ямі» дзе-небудзь – хоць у нацысцкай Нямеччыне.

Марыну Адамовіч судзіў судзьдзя Дзьмітры Асіпенка, сьведкамі выступалі супрацоўнікі АМАП (Адамовіч казала, што іх на акцыі відавочна не было), Статкевіча мела судзіць судзьдзя Юлія Кавяка. На «судовы канвэер» трапляюць і іншыя актывісты і палітыкі, а менавіта Леанід Кулакоў, Вольга Мікалайчык і Ніна Багінская. Непаўналетняй дзяўчыне, якой пагражалі штрафам і крымінальнаю справаю за камэнтар для «Белсату» на акцыі 3 ліпеня, прысудзілі толькі «папярэджаньне».

Статкевіч правёў акцыю «За мірную Беларусь»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG