Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непаўналетняй дзяўчыне, якой пагражалі штрафам за камэнтар для «Белсату», прысудзілі «папярэджаньне»


Дзяўчыне з Ваўкавыску па выніках разгляду адміністрацыйнай справы аб «парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў» вынесьлі папярэджаньне, перадае «Вясна».

Міліцыянт Андрэй Менц з Маскоўскага РУУС Менску праз тэлефон запатрабаваў, каб дзяўчына цягам трох дзён зьявілася да яго ў Менск даць тлумачэньні, пагражаў яе маці крымінальнай справай на дачку і штрафам да 2 тысяч рублёў за тое, што 3 ліпеня на несанкцыянаваным мітынгу ў Менску яна давала камэнтар тэлеканалу «Белсат» і выказвалася супраць дзейнай улады (казала таксама, што людзі ў Беларусі запалоханыя, што «седзячы дома, сваёй краіне не дапаможаш»).

Дачка, пачуўшы гэта, страціла прытомнасьць, ёй выклікалі хуткую дапамогу. Бацька дзяўчынкі Васіль Валашчук, які на той момант быў за мяжой, атрымаў нібыта ад міліцыі SMS з тэкстам «Дзе ваша дачка? Гэта зь міліцыі». Ён пачаў тэлефанаваць на нумар, зь якога прыйшло SMS, але там не зьнялі слухаўку, таму ён вымушаны быў перапыніць працу і вярнуцца ў Ваўкавыск.

Бацька дзяўчыны з дапамогай юрыстаў «Вясны» зьвярнуўся да кіраўніцтва Маскоўскага РУУС з просьбай праверыць дзеяньні Менца на прадмет пагрозаў і некарэктнага звароту, празь якія пагоршыўся стан здароўя непаўналетняй дачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG