Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым дырэктарам ФБР прызначаны Крыстафэр Рэй


Крыстафэр Рэй прысягае перад сэнацкім юрыдычным камітэтам па вылучэньню яго дырэктарам ФБР, на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне
Крыстафэр Рэй прысягае перад сэнацкім юрыдычным камітэтам па вылучэньню яго дырэктарам ФБР, на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне

Ўрэй зьменіць на гэтай пасадзе Джэймса Комі, звольненага распараджэньнем прэзыдэнта Дональда Трампа ў траўні. Пасьля кансультацыяў, што ўжо цягнуліся некалькі дзён, лідэры абедзвюх партыяў у верхняй палаце амэрыканскага парлямэнту адвялі на абмеркаваньне кандыдатуры Ўрэя чатыры гадзiны. Пры гэтым кіраўнік рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл асабліва падкрэсьліў неабходнасьць «найхутчэйшага» прызначэньня кіраўніка спэцслужбы, нагадаўшы, што ў камітэце юрыдычных пытаньняў Сэнату за Ўрэя аднагалосна прагаласавалі ўсе 20 чальцоў.

У час слуханьняў Рэй неаднаразова запэўніваў сэнатараў, што захавае незалежнасьць ФБР і хутчэй за сыдзе ў адстаўку, чым «выканае супрацьзаконнае распараджэньне» прэзыдэнта ЗША.

На пачатку тыдня адразу некалькі сэнатараў заявілі аб тым, што да жнівеньскіх вакацыяў яны хацелі б завяршыць працэс зацьвярджэньня кандыдатураў, прапанаваных Белым домам на ключавыя пасады ў розных ведамствах:

«Мы ўсё яшчэ чакаем, што нам прадставяць увесь сьпіс намінантаў, і гатовыя неадкладна пачаць яго абмеркаваньне», — паведаміў лідэр дэмакратаў у Сэнаце Дзік Дурбін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG