Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп кажа, што не запісваў размоваў з экс-дырэктарам ФБР


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заяўляе, што не запісваў размоваў з экс-дырэктарам ФБР Джэймсам Комі і ня мае такіх запісаў.

«З усімі гэтымі апошнімі паведамленьнямі аб электроннай сачэньні, перахопе, раскрыцьцю інфармацыі пра людзей і незаконныя ўцечкі інфармацыі я ня маю паняцьця, ці ёсьць стужкі або запісы маіх размоваў з Джэймсам Комі, але я не рабіў падобных запісаў, і ў мяне іх няма», — адзначыў Трамп 22 чэрвеня ў Twitter.

9 траўня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адправіў у адстаўку дырэктара Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў Джэймса Комі. У Белым доме адзначылі, што гэта была рэкамэндацыя міністра юстыцыі.

Гэта рашэньне было апублікавана пасьля таго, як ФБР прызнала, што Комі прадставіў недакладную інфармацыю падчас нядаўніх слуханьняў у Кангрэсе. Тады ён заявіў, што былая дзяржсакратар Гілары Клінтан адправіла сваёй памочніцы «сотні ці тысячы» электронных лістоў, якія патэнцыйна ўтрымліваюць сакрэты. На самай справе лік гэтых паведамленьняў было вельмі нязначным.

Рашэньне аб звальненьні Комі абурыла многіх у Вашынгтоне. Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі абвінавацілі Белы дом у спробе падарваць расьсьледаваньне ФБР адносна магчымага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкую кампанію ў ЗША.

8 чэрвеня Джэймс Комі выступіў перад камітэтам па справах выведкі Сэнату. Ён заявіў, што Дональд Трамп схлусіў, апісваючы бюро як арганізацыю са значнымі праблемамі. Комі таксама выказаў упэўненасьць, што Трамп вызваліў яго з прычыны крымінальнага расьсьледаваньня, якое праводзіць ФБР у справе сувязяў з расейскімі чыноўнікамі.

Дональд Трамп назваў паказаньні Джэймса Комі «хлусьнёй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG