Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС дазволіць іншаземцам быць у Беларусі 10 дзён без рэгістрацыі


Палесьсе. Ілюстрацыйнае фота
Палесьсе. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі падрыхтавала праект закону аб павелічэньні тэрміну, у які іншаземцам можна знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі, з 5 да 10 дзён.

Пра гэта паведаміў беларускай службе расейскага Sputnik начальнік аддзелу грамадзянства і міграцыі МУС Вадзім Забаронак.

Паводле Забаронка, рашэньне можа быць прынятае неўзабаве і мае набыць сілу налета. Акрамя таго, іншаземцам маюць прапанаваць электронную рэгістрацыю праз партал дзяржаўных паслугаў.

Цана рэгістрацыі мае застацца ранейшай — адна базавая велічыня, або 23 рублі на момант публікацыі. За адсутнасьць рэгістрацыі могуць аштрафаваць на суму да 50 базавых (1150 рублёў).

Рашэньне ня тычыцца «бязьвізу» — пакуль іншаземцы па-ранейшаму могуць быць у Беларусі толькі 5 дзён бязь візы. Міністэрства замежных справаў разважае, што тэрмін варта падоўжыць да 12, калі не 24 дзён, але сілавікі выказвалі сумневы нават у 5-дзённым «бязьвізе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG