Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памятны знак імя Івашкевіча за масавыя акцыі атрымала Ніна Багінская


Ніна Багінская ўзнагароджаная памятным знакам імя Віктара Івашкевіча

Удзень 1 жніўня на менскай сядзібе БНФ памятным знакам імя Віктара Івашкевіча ўганаравалі актывістку Ніну Багінскую.

Узнагарода заснаваная партыяй БНФ у памяць Віктара Івашкевіча — палітыка, арганізатара і заяўніка дэманстрацый і шэсьцяў, які пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе. Ёю адзначаюць арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў значных вулічных акцый.

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча
Памятны знак імя Віктара Івашкевіча

Паводле арганізатараў, мінулы год быў насычаны вулічнай актыўнасьцю — ад маштабных акцый пратэсту супраць «дармаедзкага» дэкрэту № 3 да неадэкватнага па сваёй жорсткасьці ўжываньня сілы падчас Дня Волі 25 сакавіка. Багінскую ж называлі «чалавекам-сьцягам», адной з «асобаў, якія натхняюць сваім прыкладам іншых».

70-гадовая Ніна Багінская ня раз выходзіла на вулічныя пікеты і акцыі пратэсту, часам на адзіночныя пікеты, у тым ліку пад дзьвярыма КДБ. За гэта ёй пастаянна выпісваюць штрафы. Агулам з 2016 году яна павінна сплаціць дзяржаве больш за 18 000 тысяч рублёў. Штрафы яна прынцыпова ня плаціць, іх вылічваюць па 20% з пэнсіі.

У траўні мінулага году зь менскай кватэры актывісткі судовыя выканаўцы канфіскавалі мікрахвалёўку і пральную машыну ў лік штрафаў за акцыі, але на новую пральную машыну і мікрахвалёўку для яе Байнэт сабраў грошы за 5 дзён. Таксама ў Багінскай адабралі лецішча.

Ніна Багінская на Дні Волі, 25 сакавіка 2006 году
Ніна Багінская на Дні Волі, 25 сакавіка 2006 году
Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 14 траўня 2016 году
Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга», 14 траўня 2016 году

Затрыманьне Ніны Багінскай на Дзень Волі, 25 сакавіка 2017 году
Затрыманьне Ніны Багінскай на Дзень Волі, 25 сакавіка 2017 году
Затрыманьне Ніны Багінскай у час пікету ля КДБ, 31 сакавіка 2017 году
Затрыманьне Ніны Багінскай у час пікету ля КДБ, 31 сакавіка 2017 году
Ніна Багінская дома, 30 студзеня 2015 году
Ніна Багінская дома, 30 студзеня 2015 году

Усе намінанты на знак імя Івашевіча:

XS
SM
MD
LG