Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска стала віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосьці глухіх


У цэнтры: Іна Дзямідава. Фота MISS DEAF
У цэнтры: Іна Дзямідава. Фота MISS DEAF

У сёлетнім фінале конкурсу прыгажосьці сярод глухіх Miss&Mister Deaf World&Europe & Asia 2017, які прайшоў 15-га ліпеня ў Празе, другой віцэ-міс стала беларуска Іна Дзямідава.

У сакавіку 28-гадоая Іна перамагла ў конкурсе прыгажосьці сярод дзяўчат зь Беларускага таварыства глухіх «Міс і Містэр 2017».

Усяго ў конкурсе ў Празе прынялі ўдзел канкурсанты з 36 краін сьвету. Пераможцай сярод жанчын стала прадстаўніца Тайлянду. У конкурсе Mister Deaf World 2017 перамог прадстаўнік Гішпаніі.

Летась ў конкурсе Miss&Mister Deaf World & Europe&Asia ўдзельнічалі берасьцейка Надзея Валасюк і мянчук Арцём Лагадзюк. Аднак тады перамагчы беларусам не ўдалося.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG