Суд у Маскве прысудзіў да 40 гадзінам абавязковых работ удзельніцу расейскага панк-гурту Pussy Riot Марыю Алёхіну.
Паліцыя паведаміла пра арышт двух чалавек, якія наўмысна скіравалі аўтамабіль на людзей на скрыжаваньні ў аўстралійскім горадзе Мэльбурн.
Сьвятлана Коржыч кажа, што яна сустракалася з кіраўнікамі пракуратуры і Сьледчага камітэту, прысутнічала на некаторых допытах, і фігуранты справы пачалі даваць паказаньні.
Ракетная ўстаноўка «Бук», зь якой у ліпені 2014 году пад Данецкам быў зьбіты «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній, была дастаўлена ва Ўкраіну і пасьля вывезена з тэрыторыі гэтай краіны расейскімі вайскоўцамі.
Украінская журналістка Міхайліна Скорык, якая ў Менску даведалася пра забарону наведваньня Расеі і адначасова Беларусі, распавяла Радыё Свабода падрабязнасьці сваёй сустрэчы ў Фрунзэнскім раённым аддзяленьні ўнутраных спраў.
У Хакасіі у мясцовай жыхаркі Любові Ліцягевіч адабралі семярых прыёмных дзяцей з-за доўгіх валасоў ў аднаго з яе сыноў.
Філёляг Сьвятлана Богуш вырашыла падтрымаць зьняволенага Даната Скакуна і дапамагла яму здаць іспыты па беларускай мове.
У здарэньні адзін з пасажыраў маршруткі атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні, яшчэ тры, у тым ліку малалетні, — менш цяжкія. Абвінавачанаму пагражае да 5 год турмы
Актыўнасьць літоўскіх спэцслужбаў у Беларусі, паводле Вакульчыка, носіць «яскрава выражаныя непрыязныя формы і замінае разьвіцьцю двухбаковых стасункаў».
Старшыня Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Ертурул Апакан выказаў занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі з бясьпекай на ўсходзе Ўкраіны.
Арганізатара абвінавацілі ў «прычыненьні сьмерці па неасьцярожнасьці» (ч.1 арт 144 КК Рэспублікі Беларусі), яго могуць пакараць турмой на тэрмін да трох гадоў.
Крымінальная справа супраць жыхаркі Віцебску, якую разам зь яе няпоўнагадовай дачкой абвінавацілі ў «кветкавым рабаваньні», спыненая.
Карыстальніца Твітэру апублікавала відэа, дзе невядомыя кідаюць з аўтамабіля запаленыя пэтарды ў людзей, якія стаяць на прыпынках грамадзкага транспарту.
Адзін з вагонаў хуткаснага цягніка перакуліўся і зваліўся з вышыні наўпрост на дарогу, дзе ў гэты час рухаліся аўтамабілі.
Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу ў Беларусі і МУС 16 сьнежня экстрадавалі з Баўгарыі мужчыну, які абвінавачваецца ў несанкцыянаваным доступе да кампутарнай сыстэмы аднаго зь беларускіх банкаў.
Расея і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні авіязносін паміж краінамі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Улады Назарэта адмянілі калядныя сьвяткаваньні ў горадзе ў знак пратэсту супраць рашэньня ЗША прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю і перанесьці туды амбасаду. Паводле легенды, менавіта ў Назарэце прайшлі дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста.
Пэнтагон абвінаваціў расейскія ВПС у парушэньні «лініі дээскаляцыі». Амэрыканскія зьнішчальнікі F-22 Raptor правялі перахоп баявых самалётаў расейскіх ВПС у паветранай прасторы Сырыі.
Дарадца генэральнага дырэктара заводу «Маяк» у Чалябінскай вобласьці Юры Макроў 13 сьнежня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў інтэрнэце, што завод рэгулярна апрацоўвае рутэній-106.
Украінскі грамадзянін Павал Грыб, які ў верасьні таямніча зьнік у Гомлі, а знайшоўся ў СІЗА ФСБ Расеі ў Краснадары, чакае чарговага суду аб падаўжэньні тэрміну арышту.
Дакладней, махляра, які нібыта меўся купіць у менчука 0,83 біткойна, але ўцёк з рэальнымі грашыма.
У Магілёве супрацоўнікі спэцвучэльні зьбілі шасьцярых гадаванцаў. Адзін з падлеткаў у шпіталі са зламаным хрыбтом.
Паліцыя гораду Жары ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы затрымала 33-гадовага мужчыну, які ў сацыяльнай сетцы разьмясьціў паведамленьне з заклікам да арганізацыі ў Варшаве «другога Майдану», накіраванага супраць органаў дзяржаўнай улады.
У дачыненьні да рэжысэра Романа Паляньскага адкрыта новае расьсьледаваньне па факце абвінавачаньняў у дамаганьнях да непаўналетняй.
Здарэньне адбылося на праспэкце Пераможцаў у Менску 2 сьнежня.
Паліцыя Аўстрыі паведамляе, што прычынай выбуху і пажару на найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне горада Баўмгартэн стаў тэхнічны збой.
На найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне гораду Баўмгартэн раніцай 12 сьнежня адбыўся выбух.
Двух кіраўнікоў магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 затрымалі «за перавышэньне службовых паўнамоцтваў», паведамляе зранку 12 сьнежня БелТА.
Выбух, што прагрымеў раніцай 11 сьнежня непадалёк ад пляцу Таймс-сквэр, у мэрыі Нью-Ёрку назвалі «спробай тэракту». У выніку нападу чацьвёра чалавек атрымалі раненьні. Паліцыя затрымала падазраванага, які прымацаваў самаробную бомбу да свайго цела.
Мясцовыя дзяржаўныя СМІ заяўляюць пра падземныя штуршках магнітудай шэсьць балаў. У той жа час, паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, сіла землятрусу склала 5,4 бала.
Паліцыя Нью-Ёрку атрымала паведамленьне пра выбух на аўтобусным тэрмінале ў Мангэтане.
Увечары 9 сьнежня невядомыя падарвалі пад Ільвовам пасажырскі аўтобус з Польшчы. Пацярпелых няма, у аўтобусе на момант выбуху нікога не было.
Пад Ільвовам невядомыя ўзарвалі самаробную бомбу побач з пасажырскім аўтобусам з польскімі нумарамі.
У вёсцы Рэчкі Вялейcкага раёну згарэла царква, збудаваная ў XIX стагодзьдзі.
Пераправа была завершаная пад паўдня 10 сьнежня.
Позна ўвечары ў пятніцу, 8 сьнежня, украінская паліцыя затрымала абвешчанага раней у вышук былога прэзыдэнта Грузіі, лідэра «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі ў адным з раёнаў Кіева.
Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі заявіў у суботу аб поўным вызваленьні тэрыторыі краіны ад «Ісламскай дзяржавы».
Муджахід аль-Адані быў адным з ключавых кіраўнікоў тэрарыстаў у рэгіёне.
Прычынай разбурэньня мосту над Прыпяцьцю ў раёне Жыткавічаў маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы. Пра гэта на паседжаньні штабу камісіі па надзвычайных сытуацыях пры Савеце міністраў заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.
У амэрыканскім штаце Каліфорнія не ўдаецца лякалізаваць лясныя пажары, з-за чаго ў бясьпечныя месцы эвакуяваныя больш за 200 тысяч чалавек.
У Сырыі і Іраку да гэтага часу застаюцца каля трох тысяч ісламістаў насуперак заявам Расеі аб тым, што на сырыйскай тэрыторыі не засталося атрадаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Выкід рутэнію-106 у атмасфэру мог адбыцца ад спадарожніка, які згарэў у ёй. Гэтую вэрсію лічыць прыярытэтнай расейская міжведамасная камісія, якая высьвятляе акалічнасьці выкіду рутэнію-106 на Паўднёвым Урале, паведамляе ТАСС.
8 сьнежня на пасяджэньні камісіі па надзвычайных сытуацыях было прынятае рашэньне аб поўнай забароне выкарыстаньня мосту, у тым ліку пешаходамі.
Міжнародная група Bellingcat і расейскі сайт The Insider апублікавалі сумесную справаздачу, у якой раскрываецца яшчэ адна асоба, верагодна датычная да катастрофы «Боінгу» Малазійскіх авіяліній пад Данецкам 17 ліпеня 2014 году.
У Жыткавіцкім раёне паблізу вёскі Чэрнічы прасеў аўтамабільны мост праз раку Прыпяць. На ім зьявілася расколіна.
На паўднёвым усходзе Аўстрыі ў горадзе Грац затрыманы 25-гадовы ўраджэнец Босьніі, які рыхтаваў напад, паведамляе агенцтва Reuters.
У Ерусаліме пачаліся беспарадкі на дэманстрацыях палестынцаў супраць рашэньня ЗША прызнаць горад сталіцай Ізраілю. Сутыкненьні таксама адбыліся ў Хеўроне, Бэтлееме і іншых гарадах на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Паводле экспэртаў, сетка Andromeda штомесяц заражала ў сярэднім больш за мільён кампутараў па ўсім сьвеце прынамсі з 2011 году.
Лекары выявілі анамаліі ў працы галаўнога мозгу амэрыканскіх дыпляматаў, якія сталі ахвярамі магчымых «акустычных нападаў» у амбасадзе ЗША на Кубе. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне дзейнасьці групы наркагандляроў, у якім аб’ядналі 56 крымінальных справаў. Матэрыялы накіраваныя ў суд.
Загрузіць яшчэ