Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Львова невядомыя падарвалі пасажырскі аўтобус з Польшчы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пад Ільвовам невядомыя ўзарвалі самаробную бомбу побач з пасажырскім аўтобусам з польскімі нумарамі.

Выбух адбыўся ўвечары 9 сьнежня, калі аўтобус стаяў на паркоўцы. Была пашкоджаная ашалёўка, а таксама бакавая шыба аўтобуса. Унутры транспартнага сродку ў момант выбуху нікога не было. Пацярпелых няма, паведаміў мясцовы дэпутат Ігар Зінкевіч.

Міністар замежных справаў Украіны Павел Клімкін назваў напад на польскі аўтобус «правакацыяй», зьвязанай з прызначаным на 13 сьнежня візыам прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды. «Зробім усё, каб расьсьледаваць гэты інцыдэнт», — заявіў Клімкін.

Анджэй Дуда, як чакаецца, 13 сьнежня сустрэнецца ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG