Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зьнішчылі аднаго зь лідэраў «Аль-Каіды»


Муджахід аль-Адані быў адным з ключавых кіраўнікоў тэрарыстаў у рэгіёне.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што ў выніку паветраных удараў у цэнтральным Емэне былі зьнішчаны пяць тэрарыстаў «Аль-Каіды».

У заяве Цэнтральнага камандаваньня Узброеных сілаў ЗША гаворыцца, што авіяўдары былі ўчыненыя 20 лістапада. Іх цэльлю быў Муджахід аль-Адані, таксама вядомай, як Мухамад Шукры, лідэр «Аль-Каіды» і чацьвёра яго набліжаных.

Паводле тэксту заявы, аль-Адані плянаваў і ўчыняў тэрарыстычныя атакі супраць Емэна і сілаў міжнароднай кааліцыі. Ён валодаў значнай уладай і ўплывам у «Аль-Каідзе на Арабскім паўвостраве».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG