Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэрыя Нью-Ёрку прызнала выбух на Мангэтане тэрарыстычным актам


Нью-ёрская паліцыя расьсьледуе акалічнасьці выбуху, што прагрымеў раніцай у панядзелак паблізу аўтобуснага вакзала Port Authority. Мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазыё назваў інцыдэнт «спробай тэракту».


Адбыўся выбух самаробнай бомбы. Камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэймс О’Ніл назваў імя падазраванага — гэта 27-гадовы Акаед Ула. Ён дадаў, што мужчына выкарыстаў «нізкатэхналягічнае выбуховае прыстасаваньне, прымацаванае да цела».

Ула атрымаў апёкі і раны ў выніку «наўмыснага» прывядзеньня прылады ў дзеяньне, распавёў О’Ніл, выступаючы перад журналістамі. Нью-ёрскі дэпартамэнт пажарнай аховы пацьвердзіў, што ў выніку выбуху яшчэ тры чалавекі былі параненыя, але пагрозы іх жыцьцю няма.

Прэс-сакратар Белага дому Сара Гакабі Сандэрс заявіла, што прэзыдэнт Трамп інфармаваны аб здарэньні.


Побач з Таймс-Сквэр у Нью-Ёрку адбыўся выбух. ВІДЭА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG