Польскія СМІ паведамілі, што паліцыя затрымала жыхара Жараў у яго кватэры і даставіла ў пракуратуру, дзе яму выставілі абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні злачынства. Мужчыну пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.
«Некаторыя Інтэрнэт-карыстальнікі, якія перакананыя, што яны ананімныя і застануцца беспакаранымі, часта пераходзяць ня толькі мяжу добрага густу, але і закону. Варта памятаць, што слова, надрукаванае на кампутары, мае аналягічнае значэньне, як і выказанае ў рэальным жыцьці», — сказаў прадстаўнік мясцовай паліцыі.