Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Аўстрыі назвала прычыну выбуху на газаправодзе


Паліцыя Аўстрыі паведамляе, што прычынай выбуху і пажару на найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне горада Баўмгартэн стаў тэхнічны збой.

У паліцыі дадалі, што сытуацыя на аб’екце, які зьяўляецца асноўным цэнтрам транзыту прыроднага газу ў Эўропе, кантраляваная.

Выбух адбыўся 12 сьнежня раніцай, загінуў адзін чалавек, яшчэ ня менш за 18 — пацярпелі. Усяго на станцыі працавалі 50 чалавек.

Станцыя разьмешчана ў Ніжняй Аўстрыі на мяжы са Славаччынай. Гэта адзін з найважнейшых газаразьмеркавальных цэнтраў у Цэнтральнай Эўропе, празь які газ ідзе ў паўночную Італію і на поўдзень Нямеччыны.

Менавіта праз Баўмгартэн у Эўропу ідзе газ з Расеі (праз Украіну і Славаччыну).

Агенцтва Bloomberg паведаміла, што пастаўкі газу з Аўстрыі ўжо перапыненыя ў Італію, Вугоршчыну і Славенію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG