Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тыдзень у Данбасе 16 тысяч разоў парушылі рэжым спыненьня агню


Старшыня Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Ертурул Апакан выказаў занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі з бясьпекай на ўсходзе Ўкраіны.

Як паведамляе прэс-служба Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, кіраўнік місіі заклікаў бакі канфлікту «да стрыманасьці і поўнага выкананьня рэжыму спыненьня агню».

Па словах Ертурула Апакана, колькасьць парушэньняў рэжыму спыненьня агню дасягнула ўзроўню, які не фіксаваўся з лютага гэтага года 2017 года. За пэрыяд з 11 па 17 сьнежня, па папярэдніх дадзеных, назіральнікі АБСЭ зафіксавалі амаль 16 тысяч парушэньняў спыненьня агню, што на 35 працэнтаў больш, чым за папярэдні тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG