Мясцовыя дзяржаўныя СМІ заяўляюць пра падземныя штуршках магнітудай шэсьць балаў. У той жа час, паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, сіла землятрусу склала 5,4 бала.
Паводле інфармацыі СМІ, эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся каля гораду Эзгеле, аднак штуршкі таксама адчуваліся ў горадзе Керманшах, найбуйнейшым у рэгіёне, паведамляе Reuters.
На гэты момант інфармацыі аб пацярпелых у выніку падземных штуршкоў няма.
У лістападзе ў гэтым рэгіёне адбыўся землятрус магнітудай 7,3 бала, тады загінулі каля 600 чалавек.