Паліцыя правяла эвакуацыю з каляднага кірмашу ў нямецкім горадзе Патсдам, пасьля таго як там знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне.
Яе абвінавачвалі ў спробе забіць былога мужа, затрымалі ў 2013 годзе і асудзілі на сем год пазбаўленьня волі, але адпусьцілі праз умоўна-датэрміновае вызваленьне.
Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала абноўлены сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды трапілі суполкі нацыстаў, антыфашыстаў і беларускіх нацыяналістаў.
Увечары 1 сьнежня на будоўлі стадыёну «Дынама» ў Менску загарэлася кабіна вежавага крана.
Расейскага сэнатара Сулеймана Керымава падазраюць ва ўхіленьне ад выплаты падаткаў на суму памерам больш за 400 мільёнаў эўра. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да сьледзтва, паведаміла AFP.
У Ваенна-марскім флёце Аргентыны афіцыйна заявілі, што апэрацыя пошуку субмарыны «Сан-Хуан» завершана. 44 чалавекі, якія знаходзіліся на яе борце, абвешчаныя мёртвымі, прычынай аварыі стаў пажар, выкліканы кароткім замыканьнем.
Францыя спыніла буйную партыю беларускіх грыбоў з падвышаным узроўнем радыяцыі, паведаміла 30 лістапада агенцтва Reuters са спасылкай на францускія ўлады.
Па факце нападу на банк у Магілёве заведзена яшчэ адна крымінальная справа — за разбой з ужываньнем агнястрэльнай зброі.
У Нікапальскім гарадзкім судзе (Днепрапятроўская вобласьць) падчас разгляду справы аб забойстве адзін з прысутных падарваў дзьве гранаты і сам загінуў.
Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці арыштаваў на 40 дзён грамадзяніна Беларусі Вячаслава Кушнера паводле запыту пракуратуры Беларусі, якая абвінавачвае яго ў «сыстэматычнай перадачы хабараў».
КДБ Беларусі паведаміў, што ў рамках барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі падчас атрыманьня хабару ў памеры 2800 даляраў ад старшыні праўленьня «Заводу уцяжарвальнікаў», грамадзяніна Ўкраіны Аляксандра Скібы, затрыманы галоўны мэталюрг Менскага трактарнага заводу Андрэй Карась.
У сувязі з вывяржэньнем вулькану на высьпе Балі па дапамогу ў дыппрадстаўніцтва Беларусі ў Інданэзіі зьвярнуліся паўтара дзясятка чалавек.
Нелегальны турыст палез на малую антэну пакінутай радыёлякацыйнай станцыі «Дуга» і сарваўся з 15-мэтровай вышыні. Трагічны выпадак здарыўся 27 лістапада ў былым сакрэтным вайсковым горадзе Чарнобыль-2 непадалёк ад ЧАЭС.
Узброеныя сілы ЗША заяўляюць, што расейскі зьнішчальнік зьдзейсьніў небясьпечны манэўр паблізу выведвальнага самалёта ЗША над Чорным морам. У Маскве кажуць, што зьнішчальнік кіраваўся да берагоў Расеі.
Сама меней 11 чалавек загінулі і больш за 20 былі параненыя ў выніку страляніны і выбуху на паўднёвым усходзе ад сталіцы Іраку.
Беларусу выставілі абвінавачаньне ў замаху на забойства. Але суд прыняў рашэньне вызваліць яго з-пад арышту.
Рашэньне сьледчых павялічыць тэрмін да чатырох месяцаў зьвязана са значным памерам працэсуальных і расьсьледніцкіх дзеяньняў
Сьледчы камітэт, КДБ або іншыя сілавікі пра затрыманьні не паведамлялі. На МТЗ Tut.by паведамілі, што абавязкі галоўнага мэталюрга ад 21 лістапада выконвае іншы чалавек.
Улады Інданэзіі раніцай у панядзелак абвясьцілі на востраве Балі вышэйшы ўзровень небясьпекі з прычыны вывяржэньня вулькана Агунг, першага за апошнія 50 гадоў.
Расейскія вайскоўцы раней пацьвердзілі, што шэсьць бамбавікоў нанесьлі ўдары ў раёне Аль-Шафах, але сьцьвярджалі, што ўдары наносіліся па тэрарыстах «Ісламскай дзяржавы». Назіральнікі жа кажуць, што ўдары наносілі па жылых дамах.
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра ўзлом акаўнту УУС Магілёва. Паводле МУС, супрацоўнікі Ўпраўленьня «К» ужо выяўляюць абставіны здарэньня.
Пракуроры запатрабавалі ліквідаваць выяўленыя парушэньні. Ці ёсьць пакараныя, не ўдакладняецца.
У час ператрусу ў кватэры затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі былі знойдзеныя псэўданімы 16 чальцоў «агентурнай сеткі», сьцьвярджаецца ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».
Джоні Бобіт прыехаў у Філядэльфію ў пошуках працы, але не змог яе знайсьці і быў вымушаны жыць на вуліцы. Аднойчы на трасе, дзе ён спаў, заглухла машына, і ён скарыстаў свае апошнія грошы, каб дапамагчы дзяўчыне-кіроўцу купіць бэнзін.
Пасярод пешаходнай зоны ўтварылася яма глыбінёй больш за тры мэтры.
На месца здарэньня выехала 15 адзінак тэхнікі.
У Магілёўскай вобласьці перад судом паўстануць кантралёры, якія аб’ядналіся ў арганізаваную групу для ўчыненьня злачынстваў.
Колькасьць ахвяраў нападу на суфійскую мячэць у Эгіпце 24 лістапада ўзрасла да 305 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўныя СМІ. Больш за сто чалавек пацярпелі.
Студэнт аднаго зь менскіх унівэрсытэтаў зьвярнуўся ў Першамайскае РУУС з заявай аб выдаленьні невядомым ягонай старонкі «ЎКантакце». Міліцыя выявіла злачынцу: ім аказаўся сусед заяўніка па інтэрнаце.
У Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што большасьць паведамленьняў аб замінаваньні аб’ектаў у некалькіх гарадах Украіны не пацьвердзаліся.
Паліцыя заблякавала станцыю мэтро Oxford Circus у цэнтры Лёндану пасьля паведамленьняў пра стрэлы. Як піша брытанскае выданьне The Guardian, паліцыя рэагуе на інцыдэнт як на тэрарыстычны акт.
Прынамсі 180 чалавек загінула і каля 100 параненыя ў пятніцу ў выніку атакі на мячэць на поўначы Сынайскага паўвострава ў Эгіпце.
Францыя мае намер склікаць надзвычайнае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН, каб абмеркаваць паведамленьні аб магчымым продажы мігрантаў з Афрыкі ў рабства.
23 лістапада ў Барысаве напярэдадні і падчас футбольнага матчу паміж камандамі БАТЭ (Барысаў) і «Црвэна Звэзда» (Бялград) за ўдзел у бойцы ў кавярні і агрэсіўныя паводзіны былі затрыманая 14 замежных грамадзянаў, паведамілі Свабодзе ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менгарвыканкаму.
Сьледчы камітэт завяршыў праверку па факце сьмерці Юрыя Чачукевіча, яго сьмерць ня носіць крымінальнага характару.
Самалёт ВМС ЗША выявіў аб’ект у раёне, адкуль зьніклая падводная лодка узброеных сілаў Аргентыны адправіла свой апошні сыгнал. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў удзельнік пошукавага палёту на борце амэрыканскага самалёта «Пасэйдон» над Паўднёвай Атлянтыкай.
У анэксаваным Крыме затрымалі некалькіх крымскіх татараў, адна з затрыманых — 82-гадовая Вэджые Кашка — памерла. Пра гэта паведамляе праект Радыё Свабода «Крым. Реалии».
30-гадовы беларус Сьцяпан Сьвідзерскі, які быў затрыманы 14 лістапада за нібыта страляніну ў офісным будынку агенцтва Thomson Reuters у польскім горадзе Гдыня, а пазьней адпушчаны на свабоду, страціў працу ў мэдыякарпарацыі.
Днямі менчукі заўважылі на помніку славутаму паэту Адаму Міцкевічу ў цэнтры сталіцы сьляды блакітнай фарбы, якія нагадвалі сьлёзы.
Чым небясьпечны для здароўя радыяактыўны ізатоп рутэнію-106? Ці магла радыяцыя недзе асесьці на тэрыторыі Беларусі? Што рабіць, калі вы ўжо абпраменіліся рутэніем?
Пасьля таго як жыхара Мазыра затрымалі, ён спачатку ўдарыў міліцыянта ў твар, а па дарозе з мэдагляду выліў у салёне машыны лёгкаўзгаральную вадкасьць і падпаліў яе.
У Тбілісі сілы бясьпекі праводзяць контртэрарыстычную апэрацыю ў жылым раёне на ўскраіне горада.
Лідэр палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас загадаў замарозіць усе афіцыйныя кантакты са Злучанымі Штатамі, пасьля таго як адміністрацыя Дональда Трампа заявіла, што закрые прадстаўніцтва Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў Вашынгтоне. Пра гэта паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Камандаваньне ААН у Паўднёвай Карэі апублікавала відэа ўцёкаў вайскоўца Паўночнай Карэі ў Паўднёвую Карэю праз дэмілітарызаваную зону.
У выпадку працягваньня высяканьня дрэваў у Белавескай пушчы Польшча павінна будзе выплаціць Эўракамісіі штраф — 100 тысяч эўра за дзень, пастанавіў суд Эўразьвязу. Варшава абгрунтоўвае высечку дрэваў барацьбой з заражэньнем жуком-караедам.
У Луганск, цэнтар якога ў аўторак занялі ўзброеныя людзі без апазнавальных знакаў, вечарам увайшла калёна зь некалькіх дзясяткаў грузавікоў. Журналіст Bellingcat Арыка Толер паведаміў, што ў іх знаходзяцца ўзброеныя сэпаратысты з так званай ДНР.
У Францыі затрымалі чальца Савета Фэдэрацыі ад Дагестану Сулеймана Керымава. Затрыманьне прайшло позна вечарам 20 лістапада ў аэрапорце Ніцы.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заяўляе аб затрыманьні 20 лістапада трох грамадзян Украіны, якія, як сьцьвярджаюць у камітэце, парушылі мяжу.
Мужчына 1963 году нараджэньня памёр у памяшканьні сьледчага ізалятара 15 лістапада. Грамадзянін Сэрбіі абвінавачваўся ў махлярстве, зьдзейсьненым у буйным памеры — артыкул 209 Крымінальнага кодэксу.
Загрузіць яшчэ