Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кветкавую справу» ў Віцебску перакваліфікавалі на адміністрацыйнае правапарушэньне 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крымінальная справа супраць жыхаркі Віцебску, якую разам зь яе няпоўнагадовай дачкой абвінавацілі ў «кветкавым рабаваньні», спыненая.

Як паведаміла ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Віцебску, сьледзтва прыйшло да высновы, што ў дзеяньнях жанчыны ёсьць прыкметы правапарушэньня, а не крымінальнага злачынства.

«У сілу сваёй малазначнасьці вытворчасьць папярэдняга сьледзтва па крымінальнай справе падлягае спыненьню. Для прыцягненьня жанчыны да адміністрацыйнай адказнасьці матэрыялы перададзены ў органы ўнутраных спраў», — патлумачыла прадстаўніца ведамства Сьвятлана Сахарава.

Як пісала Свабода, адпачатку жанчыне і яе 15-гадовай дачцэ інкрымінавалася «наўмыснае супрацьпраўнае завалоданьне чужой маёмасьцю шляхам рабаваньня».

Падставай стала тое, што ў апошнія дні кастрычніка ў двары дома, паблізу якога яны жывуць, жанчына і яе дачка пабачылі пад сьнегам засохлыя кветкі на клюмбе. Некалькі вырашылі вырваць на букет для маці і бабулі.

У працэсе збору зьявілася іншая жыхарка, якая абурылася, што трэба было запытаць дазволу, бо кветкі высадзілі яна разам з суседкай. Размову жанчына запісала на відэа, пасьля чаго адправіла рэчавы доказ у міліцыю.

Выявілася, што згодна з ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу за падобнае злачынства пагражае да 6 гадоў зьняволеньня — маўляў, дзейнічалі «ў змове і групай асобаў».

Кошт «скрадзеных кветак» гаспадыня ацаніла ў 30 рублёў, што недастаткова для завядзеньня крымінальнай справы. Максымум, што можа пагражаць у такім выпадку — адміністрацыйны штраф.

18 сьнежня ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту Беларусі пракамэнтавалі гучную «кветкавую справу». Як адзначыла прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова, рабіць нейкія высновы дачасна, пасьля папярэдняй праверкі матэрыялы паступілі ў пракуратуры Віцебска да сьледчых.

Таксама быў абнародаваў відэазапіс, зь якім пацярпелая віцяблянка зьвярнулася ў міліцыю дзеля абароны сваіх правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG