Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 6 гадоў за засохлыя кветкі? Маці і дачку падазраюць у «завалоданьні чужой маёмасьцю»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэзанансная гісторыя, якая здарылася ў Віцебску, пагражае сур’ёзнымі наступствамі для мясцовай жыхаркі і яе 15-гадовай дачкі.

Як напісаў у сацыяльных сетках віцебскі адвакат Ігар Сьцяпанаў, да яго па кансультацыю зьвярнулася жанчына, якой інкрымінуецца «наўмыснае супрацьпраўнае завалоданьне чужой маёмасьцю шляхам рабаваньня».

Яна расказала, што яшчэ сёлета ў кастрычніку ў двары дома, паблізу якога жывуць, яны з дачкой пабачылі пад сьнегам засохлыя кветкі на клюмбе. Некалькі вырашылі вырваць на букет.

У працэсе збору зьявілася іншая жыхарка, якая абурылася, што трэба было запытаць дазволу, бо кветкі высадзілі яна разам з суседкай. Размову жанчына запісала на відэа, пасьля чаго адправіла рэчавы доказ у міліцыю.

Як вынікае з папярэдняй пастановы Віцебскага ўпраўленьня Сьледчага камітэту, згодна з ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэксу за падобнае злачынства пагражае да 6 гадоў зьняволеньня — маўляў, дзейнічалі «ў змове і групай асобаў».

Як адзначае абаронца, які прадстаўляе інтарэсы маці і дачкі, кошт «скрадзеных кветак» гаспадыня ацаніла ў 30 рублёў, што недастаткова для завядзеньня крымінальнай справы. Максымум, што можа пагражаць у такім выпадку — адміністрацыйны штраф.

І хоць справа да суду справа пакуль не дайшла, сытуацыя застаецца няпэўнай.

Сьледчы камітэт: «Высновы рабіць дачасна»

18 сьнежня ў цэнтральным апараце Сьледчага камітэту Беларусі пракамэнтавалі гучную «кветкавую справу» ў Віцебску. Як адзначыла прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова, пасьля папярэдняй праверкі матэрыялы паступілі ў пракуратуры Віцебска да сьледчых.

«Цяпер сытуацыя вывучаецца працэсуальным кантролем Сьледчага камітэту, нейкія высновы рабіць дачасна. Па выніках будзе паведамлена дадаткова», — удакладнілі ў камітэце.

Таксама Сьледчы камітэт абнародаваў відэазапіс, зь якім пацярпелая віцяблянка зьвярнулася ў міліцыю дзеля абароны сваіх правоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG