Расея і Эгіпет падпісалі пагадненьне аб аднаўленьні авіязносін паміж краінамі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Улады Назарэта адмянілі калядныя сьвяткаваньні ў горадзе ў знак пратэсту супраць рашэньня ЗША прызнаць Ерусалім сталіцай Ізраілю і перанесьці туды амбасаду. Паводле легенды, менавіта ў Назарэце прайшлі дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста.
Пэнтагон абвінаваціў расейскія ВПС у парушэньні «лініі дээскаляцыі». Амэрыканскія зьнішчальнікі F-22 Raptor правялі перахоп баявых самалётаў расейскіх ВПС у паветранай прасторы Сырыі.
Дарадца генэральнага дырэктара заводу «Маяк» у Чалябінскай вобласьці Юры Макроў 13 сьнежня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў інтэрнэце, што завод рэгулярна апрацоўвае рутэній-106.
Украінскі грамадзянін Павал Грыб, які ў верасьні таямніча зьнік у Гомлі, а знайшоўся ў СІЗА ФСБ Расеі ў Краснадары, чакае чарговага суду аб падаўжэньні тэрміну арышту.
Дакладней, махляра, які нібыта меўся купіць у менчука 0,83 біткойна, але ўцёк з рэальнымі грашыма.
У Магілёве супрацоўнікі спэцвучэльні зьбілі шасьцярых гадаванцаў. Адзін з падлеткаў у шпіталі са зламаным хрыбтом.
Паліцыя гораду Жары ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы затрымала 33-гадовага мужчыну, які ў сацыяльнай сетцы разьмясьціў паведамленьне з заклікам да арганізацыі ў Варшаве «другога Майдану», накіраванага супраць органаў дзяржаўнай улады.
У дачыненьні да рэжысэра Романа Паляньскага адкрыта новае расьсьледаваньне па факце абвінавачаньняў у дамаганьнях да непаўналетняй.
Здарэньне адбылося на праспэкце Пераможцаў у Менску 2 сьнежня.
Паліцыя Аўстрыі паведамляе, што прычынай выбуху і пажару на найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне горада Баўмгартэн стаў тэхнічны збой.
На найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне гораду Баўмгартэн раніцай 12 сьнежня адбыўся выбух.
Двух кіраўнікоў магілёўскай спэцвучэльні закрытага тыпу № 2 затрымалі «за перавышэньне службовых паўнамоцтваў», паведамляе зранку 12 сьнежня БелТА.
Выбух, што прагрымеў раніцай 11 сьнежня непадалёк ад пляцу Таймс-сквэр, у мэрыі Нью-Ёрку назвалі «спробай тэракту». У выніку нападу чацьвёра чалавек атрымалі раненьні. Паліцыя затрымала падазраванага, які прымацаваў самаробную бомбу да свайго цела.
Мясцовыя дзяржаўныя СМІ заяўляюць пра падземныя штуршках магнітудай шэсьць балаў. У той жа час, паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, сіла землятрусу склала 5,4 бала.
Паліцыя Нью-Ёрку атрымала паведамленьне пра выбух на аўтобусным тэрмінале ў Мангэтане.
Увечары 9 сьнежня невядомыя падарвалі пад Ільвовам пасажырскі аўтобус з Польшчы. Пацярпелых няма, у аўтобусе на момант выбуху нікога не было.
Пад Ільвовам невядомыя ўзарвалі самаробную бомбу побач з пасажырскім аўтобусам з польскімі нумарамі.
У вёсцы Рэчкі Вялейcкага раёну згарэла царква, збудаваная ў XIX стагодзьдзі.
Пераправа была завершаная пад паўдня 10 сьнежня.
Позна ўвечары ў пятніцу, 8 сьнежня, украінская паліцыя затрымала абвешчанага раней у вышук былога прэзыдэнта Грузіі, лідэра «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі ў адным з раёнаў Кіева.
Прэмʼер-міністар Іраку Хайдэр аль-Абадзі заявіў у суботу аб поўным вызваленьні тэрыторыі краіны ад «Ісламскай дзяржавы».
Муджахід аль-Адані быў адным з ключавых кіраўнікоў тэрарыстаў у рэгіёне.
Прычынай разбурэньня мосту над Прыпяцьцю ў раёне Жыткавічаў маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы. Пра гэта на паседжаньні штабу камісіі па надзвычайных сытуацыях пры Савеце міністраў заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.
У амэрыканскім штаце Каліфорнія не ўдаецца лякалізаваць лясныя пажары, з-за чаго ў бясьпечныя месцы эвакуяваныя больш за 200 тысяч чалавек.
У Сырыі і Іраку да гэтага часу застаюцца каля трох тысяч ісламістаў насуперак заявам Расеі аб тым, што на сырыйскай тэрыторыі не засталося атрадаў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Выкід рутэнію-106 у атмасфэру мог адбыцца ад спадарожніка, які згарэў у ёй. Гэтую вэрсію лічыць прыярытэтнай расейская міжведамасная камісія, якая высьвятляе акалічнасьці выкіду рутэнію-106 на Паўднёвым Урале, паведамляе ТАСС.
8 сьнежня на пасяджэньні камісіі па надзвычайных сытуацыях было прынятае рашэньне аб поўнай забароне выкарыстаньня мосту, у тым ліку пешаходамі.
Міжнародная група Bellingcat і расейскі сайт The Insider апублікавалі сумесную справаздачу, у якой раскрываецца яшчэ адна асоба, верагодна датычная да катастрофы «Боінгу» Малазійскіх авіяліній пад Данецкам 17 ліпеня 2014 году.
У Жыткавіцкім раёне паблізу вёскі Чэрнічы прасеў аўтамабільны мост праз раку Прыпяць. На ім зьявілася расколіна.
На паўднёвым усходзе Аўстрыі ў горадзе Грац затрыманы 25-гадовы ўраджэнец Босьніі, які рыхтаваў напад, паведамляе агенцтва Reuters.
У Ерусаліме пачаліся беспарадкі на дэманстрацыях палестынцаў супраць рашэньня ЗША прызнаць горад сталіцай Ізраілю. Сутыкненьні таксама адбыліся ў Хеўроне, Бэтлееме і іншых гарадах на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Паводле экспэртаў, сетка Andromeda штомесяц заражала ў сярэднім больш за мільён кампутараў па ўсім сьвеце прынамсі з 2011 году.
Лекары выявілі анамаліі ў працы галаўнога мозгу амэрыканскіх дыпляматаў, якія сталі ахвярамі магчымых «акустычных нападаў» у амбасадзе ЗША на Кубе. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Сьледчы камітэт Беларусі завяршыў расьсьледаваньне дзейнасьці групы наркагандляроў, у якім аб’ядналі 56 крымінальных справаў. Матэрыялы накіраваныя ў суд.
Паводле былога фігуранта ўжо закрытай «справы патрыётаў» Бяляўскага, баявы патрон калібру 7.62 мілімэтра ад аўтамата Калашнікава ў яго знайшлі яшчэ ў сакавіку, падчас вобшуку пры затрыманьні.
Сьледчы камітэт і ўпраўленьне «К» Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Фэдэральным бюро расьследаваньня ЗША спынілі дзейнасьць міжнароднай кібэрзлачыннай групоўкі па стварэньні і распаўсюдзе «шкоднага праграмнага забесьпячэння».
28-гадоваму нападніку выставілі абвінавачаньне ў разбоі (ч.3 арт. 207 КК РБ) і захопу закладнікаў з карысьлівых мэтаў (ч. 2 арт. 291 КК РБ). Паводле першага артыкулу яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 6 да 15 год з канфіскацыяй маёмасьці.
Жыхар Беларусі спрабаваў вывезьці з Польшчы ў Расею аўтамабіль Rolls-Royce 1937 году з падробленымі дакумэнтамі, паведамляюць польскія памежнікі.
Вестка пра пажар у Бешанковічах у доме ўладальніка брэнду belarusam.by Уладзімера Рамановіча не пакінула абыякавымі многіх землякоў.
Пад коламі машыны загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ адно дзіця (брат загінулай) і трое дарослых з рознымі траўмамі дастаўленыя ў шпіталь.
Сам Аляксандр Фядута кажа, што такія звароты не адпраўляў і разглядае гэта як «звычайную правакацыю». Зварот тычыцца справы «Белага легіёна».
Паліцыя правяла эвакуацыю з каляднага кірмашу ў нямецкім горадзе Патсдам, пасьля таго як там знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне.
Яе абвінавачвалі ў спробе забіць былога мужа, затрымалі ў 2013 годзе і асудзілі на сем год пазбаўленьня волі, але адпусьцілі праз умоўна-датэрміновае вызваленьне.
Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала абноўлены сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды трапілі суполкі нацыстаў, антыфашыстаў і беларускіх нацыяналістаў.
Увечары 1 сьнежня на будоўлі стадыёну «Дынама» ў Менску загарэлася кабіна вежавага крана.
Расейскага сэнатара Сулеймана Керымава падазраюць ва ўхіленьне ад выплаты падаткаў на суму памерам больш за 400 мільёнаў эўра. Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да сьледзтва, паведаміла AFP.
У Ваенна-марскім флёце Аргентыны афіцыйна заявілі, што апэрацыя пошуку субмарыны «Сан-Хуан» завершана. 44 чалавекі, якія знаходзіліся на яе борце, абвешчаныя мёртвымі, прычынай аварыі стаў пажар, выкліканы кароткім замыканьнем.
Францыя спыніла буйную партыю беларускіх грыбоў з падвышаным узроўнем радыяцыі, паведаміла 30 лістапада агенцтва Reuters са спасылкай на францускія ўлады.
Загрузіць яшчэ