Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне абясшкодзілі самаробную бомбу на калядным кірмашы

Найстарэйшы ў Нямеччыне калядны кірмаш у Дрэздэне, 29 лістапада 2017 году
Найстарэйшы ў Нямеччыне калядны кірмаш у Дрэздэне, 29 лістапада 2017 году

Паліцыя правяла эвакуацыю з каляднага кірмашу ў нямецкім горадзе Патсдам, пасьля таго як там знайшлі самаробнае выбуховае прыстасаваньне.

Як паведаміла ў твітэры паліцыя Патсдаму, пацьвердзілася падазрэньне, што пакунак з кабэлямі і цьвікамі ўтрымліваў «незвычайнае выбуховае прыстасаваньне». Аднак міністар унутраных спраў фэдэральнай зямлі Брандэнбург Карл-Гайнц Шрэтэр сказаў агенцтву DPA што гэтае прыстасаваньне не змагло б выбухнуць.

Калядныя кірмашы ў Нямеччыне працуюць знаходзяцца пад пільным кантролем паліцыі пасьля таго як летась грамадзянін Тунісу заехаў на грузавіку ў натоўп на такім кірмашы ў Бэрліне, забіўшы 12 чалавек і параніўшы 56.

XS
SM
MD
LG