Раней кіраўнік францускага агенцтва ASN, якое займаецца ядзернай бясьпекай, П’ер-Франк Шэвэ паведамляў францускаму сэнату, што сьляды цэзію-137 былі выяўленыя ў грыбах, імпартаваных з Расеі, і ня згадваў Беларусь.
Прадстаўнік Францускага інстытуту ядзернай бясьпекі IRSN расказаў, што некалькі дзён таму мытнікі выявілі заражанасьць цэзіем-137 у грузе грыбоў зь Беларусі вагой 3,5 тонны, які імпартаваўся ў Францыю празь нямецкі Франкфурт. Паводле IRSN, пагрозы тым, хто быў у кантакце з грузам, няма, але грыбы спаляць у адмысловай печы ў найбліжэйшыя дні.
«Паколькі грыбы паходзяць зь Беларусі, то вельмі верагодна, што крыніцай забруджаньня быў Чарнобыль», — цытуе чыноўніка Reuters.