Жыхар Беларусі спрабаваў вывезьці з Польшчы ў Расею аўтамабіль Rolls-Royce 1937 году з падробленымі дакумэнтамі, паведамляюць польскія памежнікі.
На вываз з Эўразьвязу аўтамабілю, даражэйшага за 50 тысяч эўраў, патрэбны адмысловы дазвол. 47-гадовы мужчына такога ня меў, а Rolls-Royce ацанілі ў 254 тысячы злотых — больш за 60 тысяч эўраў. Разам зь ім мужчына вёз Franklin Airman Type 12A 1928 году і Jaguar 1951 году, машыны ён набыў у Нідэрляндах.
За фальсыфікацыю дакумэнтаў мужчыну затрымалі, ён прызнаў віну і даў тлумачэньні. Што яму цяпер пагражае і ці сканфіскуюць аўта, не ўдакладняецца.