Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на газаправодзе з Расеі: перапыненыя пастаўкі ў некалькі краінаў


Пажар пасьля выбуху на газаправодзе каля гораду Баўмгартэн у Аўстрыі, 12 сьнежня 2017
Пажар пасьля выбуху на газаправодзе каля гораду Баўмгартэн у Аўстрыі, 12 сьнежня 2017

На найбуйнейшай газаразьмеркавальнай станцыі Аўстрыі ў раёне гораду Баўмгартэн раніцай 12 сьнежня адбыўся выбух.

Паводле зьвестак ад розных відавочцаў, пацярпелі ад 20 да 60 чалавек, паводле зьвестак Чырвонага Крыжа, адзін чалавек загінуў.

Усяго на станцыі працавалі 50 чалавек.

Станцыя ў Баўмгартэне разьмешчаная ў Ніжняй Аўстрыі на мяжы з Славаччынай. Гэта адзін з найважнейшых газаразьмеркавальных цэнтраў у Цэнтральнай Эўропе, празь які газ ідзе ў паўночную Італію і на поўдзень Нямеччыны. У 2015 годзе праз станцыю прайшло 40 мільярдаў кубамэтраў газу.

Менавіта праз Баўмгартэн ў Эўропу пампуецца газ з Расеі (праз Украіну і Славаччыну). Bloomberg паведаміў, што пастаўкі газу з Аўстрыі ўжо перапыненыя ў Італію, Вугоршчыну і Славенію. Пастаўкі газу ў Нямеччыну пакуль працягваюцца.

У «Газпроме» заявілі, што пераразьмяркоўваюць газавыя патокі і робяць усё, каб пастаўкі кліентам ішлі без перабояў. Аднак транзыт газу з Славаччыны ў Аўстрыю цяпер цалкам перакрыты.

Паводле газавага апэратара Gas Connect Austria, прычына аварыі на станцыі пакуль невядомая. Паводле папярэдняй вэрсіі, выбух быў выкліканы тэхнічным дэфэктам.

Паліцыя Аўстрыі назвала прычыну выбуху на газаправодзе

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG