Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейскім раёне згарэла царква XIX стагодзьдзя


Сьвята-Духаўская царква ў Рэчках да пажару

У вёсцы Рэчкі Вялейcкага раёну згарэла Сьвята-Духаўская царква, збудаваная ў XIX стагодзьдзі.

Паводле прэсавай службы Менскай абласной управы МНС, паведамленьне пра пажар паступіла 9 сьнежня аб 11:28.

Агонь зьнішчыў страху, перакрыцьце і маёмасьць у будынку.

Пацярпелых няма. Прычына пажару высьвятляецца.

Царква ў Рэчках была збудаваная з дрэва. У 1990-х яе абклалі цэглай, а некалькі гадоў таму замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу. Такім чынам пачатковы выгляд царквы быў зьменены, пасьля чаго яна фактычна страціла сваю гісторыка-культурную каштоўнасьць, піша БелаПАН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG